На выставе “СМІ ў Беларусі” прайшла прэзентацыя нашай газеты

На мінулым  тыдні ў  Мінску  ў  выставачным  комплексе  “Белэкспа”  праходзіла юбілейная XX выставаСМІ ў Беларусі”. У ёй прымалі ўдзел як беларускія газетытэлеканалырадыёстанцыі, так і сродкі масавай інфармацыі з Расійскай Федэрацыі, краін СНД, Кітая, Венесуэлы і іншых. У межах выставы прайшло нямала цікавых мерапрыемстваў, у якіх прымала  ўдзел і наша газета.

IMG_3373 копияПа традыцыі паралельна з выставай праходзіць і Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства дзеля будучыні”, у межах якога працуе Летняя школа журналістыкі. Гэтыя мерапрыемствы — добрая  магчымасць  сустрэцца з калегамі, абмяняцца думкамі, якую мы прапусціць таксама не маглі.

Магчымасць сябе паказаць і на іншых паглядзець была і на галоўнай выставачнай пляцоўцы, дзе рэдакцыі  выдзелілі час для прэзентацыі газеты. Кожны ўдзельнік выставы імкнецца нечым  незвычайным прыцягнуць увагу наведвальнікаў, зрабіць так, каб яны затрымаліся каля стэнда. У сваю прэзентацыю мы ўключылі фільм пра наш раён, падрыхтавалі нямала сувеніраў, падтрымала  нас і  ААТ  “Машхарчпрад”, прадаставіўшы сваю прадукцыю —  чыпсы, якія так любіць моладзь. Усё гэта  ўспрымалася “на ўра”, дарэчы, як і нумары нашых газет. Імі  цікавіліся і студэнты, і калекцыянеры, і калегі з іншых выданняў. А мы расказвалі пра падзеі, што адбываюцца ў нашым раёне,  і пра тое, як мы адлюстроўваем іх на старонках нашай газеты. Людзі з некаторым здзіўленнем слухалі і пра парк струнных тэхналогій, і пра “разумны бінт” ААТ “Завод горнага воску”, і пра тое, што любімыя многімі  віды чыпсаў і марожанага выпускаюць ў Мар’інай Горцы. Мы ўсіх запрашалі стаць нашымі чытачамі і  пастаянна заходзіць на сайт www.gorka.by. Падыходзіла да стэнда нямала і нашых землякоў, якія зараз жывуць ў Мінску. Прыемна было пачуць добрыя водгукі аб газеце.

IMG_3394 копияПад час работы выставы можна было не толькі карысна правесці час з  прафесійнага пункту гледжання, але і проста весела і цікава. Напрыклад, паў-дзельнічаць ў розных конкурсах. Дарэчы, журналісты “Пухавіцкіх навін” у  конкурсах, якія праводзілі радыйшчыкі Белтэлерадыёкампаніі, аказаліся першымі. Нашы Святлана Вайцяхоўская і Кацярына Вернікоўская пакінулі шоу з прызамі, сярод якіх была і магчымасць разыграць каго-небудзь з сяброў ці знаёмых. Так што некага з пухаўчан чакаў сюрпрыз ад нашых журналістаў і знаёмых радыёканалаў.

Каля стэнда  “Прэса  МУС  Беларусі” нам паказалі, як укамплектованы чамадан, з якім спецыялісты экспертнай службы выязджаюць на здарэнні. З прадстаўнікамі Белпошты паразмаўлялі пра маркі.  А калегі з Валожынскага раёна прывезлі з сабой рарытэтную пішучую машынку фірмы “Мерсэдэс”.

Пабачыўшы ўсё гэта, пашкадавалі толькі аб тым, што не было магчымасці пабываць на выставе ва ўсе дні яе работы.

Наталля   ВАСІЛЬЕВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *