Лета будзе вясёлым
Летняя аздараўленчая кампанія для пухавіцкіх школьнікаў пачнецца ў пачатку чэрвеня, калі пачнуць работу школьныя пляцоўкі і адбудзецца заезд першай змены ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Лясная казка”.
— Зараз мы выйшлі на завяршальны этап работы па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхніч-най базы гэтай нашай галоўнай аздараўленчай пляцоўкі, а таксама па ўкамплектаванні лагера кваліфікаванымі кадрамі, — гаворыць начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Андрэева. — Пытанні па першых дзвюх зменах ужо вырашаны. Мы спадзяемся, што адпачынак для нашых дзетак будзе арганізаваны на добрым узроўні.
Для таго, каб так і было, настаўнікі школ і работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму працуюць з красавіка. Ужо амаль закончаны касметычны рамонт карпусоў лагера, харчовага блоку, дзе будзе заменена абсталяванне, выканана добраўпарадкаванне тэрыторыі ”Лясной казкі”. Некаторыя работы вя-ліся з удзелам падраднай арганізацыі ПМК-14. На іх правядзенне, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было асвоена 560 мільёнаў рублёў.
У лагеры “Лясная казка” гэтым летам за чатыры змены адпачне 640 дзяцей. Усяго ж у лагерах з кругласутачным знаходжаннем пройдуць аздараўленне 1060 чалавек. 1400 школьнікаў змогуць бавіць час у дзённых лагерах і на школьных пляцоўках.Для дзяцей будуць працаваць 9-дзённыя профільныя лагеры “Эрудыт” (Мар’інагор-ская гімназія), спартыўны “Алімпіец” (чатыры змены), а таксама экалагічны (Рудзенская школа-інтэрнат).
Папулярнымі, напэўна, зноў будуць перасоўныя палатачныя лагеры і турысцка-аздараўленчы лагер “Патрыёт”, работу якога арганізуе цэнтр турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна.Гэтым летам працягнуць сваю работу лагеры працы і адпачынку на базе ўстаноў адукацыі ў Ананічах, Пярэжыры і на базе Мар’інагорскай СШ №4.Кошт пуцёвак для бацькоў, дарэчы, у гэтым годзе амаль не змяніўся.