Днямі выпускны экзамен па працоўным навучанні здалі выпускнікі Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната

У гэтым годзе сцены адукацыйнай установы пакінуць 16 выхаванцаў. Яны пачнуць сваё самастойнае працоўнае жыццё ў розных раёнах Міншчыны. Кожны паедзе туды, дзе замацавана сацыяльнае жыллё. 

Сфера прымянення навыкаў выпускнікоў школы — у асноўным сельскагаспадарчая. Маладыя людзі змогуць працаваць слесарамі па рамонце сельгасмашын, а дзяўчаты — паляводамі. Спецыяльнасці выхаванцы школы атрымліваюць падчас навучання. Гэтаму спрыяе добрая матэрыяльна-тэхнічная база школы. На сваім прышкольным участку дзеці працуюць з малодшых класаў. Напрыклад, у гэтыя дні тут адкрыўся лагер працы і адпачынку «Агеньчык». Зранку ўсе спяшаюцца на свае грады, у цяпліцы, дзе вырошчваецца гародніна для ўласных патрэб, а пасля абеду — час для спорту, адпачынку і забаў. 

Ёсць ужо і першыя вынікі агульнай працы: у меню стравы з зелянінай і радысам, якія выраслі на прышкольным участку.

Алена  ІВАНОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *