У нашым раёне здымаюць новы сезон серыяла “Вяртанне Мухтара. Новы след”

15605У нашым раёне на тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў коннага спорту ў Зазер’і на працягу двух дзён працавала здымачная група адной з расійскіх кінакампаній. Пры падтрымцы “Беларусьфільма” тут здымалі  чарговую серыю вядомага тэлесерыяла пра прыгоды сабакі  Мухтара. Як расказаў дырэктар здымачнай пляцоўкі Кірыл  Барадзін, новы сезон  дэтэктыўнага серыяла будзе называцца “Вяртанне Мухтара. Новы след”.  У гэты раз расійскія паліцэйскія разам са сваім унікальным сабакам будуць шукаць злачынцаў не толькі ў горадзе, але і за яго межамі  — у кіно зараз  становяцца папулярнымі вясковыя гісторыі.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *