“Музей на колах” раскажа пра вайну і мір

IMG_7005Незвычайны аўтобус спыніўся на цэнтральнай плошчы ў Мар’інай Горцы ў аўторак раніцай. У наш горад прыехаў музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі”.  Сумесны праект Беларускага рэспубліканскага саюза  моладзі  і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі стартаваў 7 мая, і за гэты час з экспазіцыяй “музея на колах” пазнаёміліся тысячы чалавек у розных кутках Беларусі. Усе жадаючыя пухаўчане таксама мелі магчымасць азнаёміцца з  экспанатамі і зрабіць фотаздымкі на памяць.

А паглядзець у перасоўным музеі сапраўды ёсць на што. Умоўна музей-бус падзелены на дзве часткі: у адной прадстаўлены старажытныя прадметы побыту беларусаў, у другой — экспанаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

— Без перабольшання скажу, што ўсе сабраныя рэчы — унікальныя. Вы можаце пабачыць у нас ікону XVII стагоддзя, па-глядзець на адзенне дзяўчат XIX стагоддзя. Гонар нашага музея — касцюм гараджанкі, вышыты золатам, — адзначае куратар праекта, загадчык Музея маладзёжнага і камсамольскага руху Цэнтральнага камітэта БРСМ Святлана Сасніна. —  Варта падкрэсліць, што шмат экспанатаў нам прадаставілі школьныя музеі. Радасна, што падрастаючае пакаленне цікавіцца гісторыяй. Дарэчы, экскурсаводы ў нашым музеі-бусе — супрацоўнікі школьных музеяў.IMG_6961

Экспазіцыя, прысвечаная вайне, таксама выклікае цікавасць у наведвальнікаў. Кулямёты, мінамёты, сродкі сувязі, салдацкая форма і савецкія каскі — усё гэта арыгі-нальныя рэчы, прадметы з гісторыяй. Госці “музея на колах” могуць не толькі паглядзець на сабраныя тут рэчы, але і патрымаць іх у руках і сфатаграфавацца, што нельга зрабіць у звычайным музеі. У ліку самых папулярных  рэчаў — шашка двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Івана Баграмяна. Яе Іван Хрыстафоравіч калісьці сам падарыў Цэнтральнаму камітэту Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі.

IMG_6987— Мы імкнёмся да таго, каб моладзь цаніла і шанавала мір, — працягвае куратар праекта. — Наш музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі” з інтарэсам сустракалі ва ўсіх гарадах. Яго вандроўка па краіне завяршаецца — на чарзе Жлобін і Гомель.

У сталіцы  “музей на колах” можна будзе наведаць падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці. У ліпені ён накіруецца на Славянскі базар у Віцебск.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *