Дадаць фарбаў на вуліцы горада

IMG_6091Дадаць фарбаў, настрою, прыгажосці, індывідуальнасці — да гэтага імкнуцца ўсе службы, якія адказваюць  за  добраўпарадкаванне нашага горада. Ужо даўно вядуцца размовы пра тое, што Мар’інай Горцы вельмі не хапае ўсяго гэтага. А апошнім часам можна заўважыць і пэўныя перамены.

Стараюцца не толькі работнікі камунальнага прадпрыемства, але і ўсе зацікаўленыя людзі. Паглядзіце, напрыклад, як умеюць добраўпарадкаваць свае тэрыторыі работнікі ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод», ААТ «Пухавічынафтапрадукт», СТАА «Марозпрадукт»! Чаму б не ўзяць з іх прыклад усім астатнім? IMG_6098

Азірніцеся вакол і заўважце, што ў гэтым годзе дабавілася на вуліцах горада лавак і іншых малых архітэктурных формаў. А перад  святамі  камунальнікі  пастараліся ўпрыгожыць горад кветачніцамі-чарапашкамі, кошыкамі і ўліткамі.  Нягледзячы на спякоту, паспрабавалі высадзіць у іх і кветкі, выгадаваныя сваімі рукамі. З самай раніцы я паспела зрабіць здымкі гэтых новых кветачніц, але ўжо праз гадзіну гутарыла з камунальнікамі аб тым, што некаторыя з іх прыйшлося часова зняць. За ноч адну архітэктурную форму ўкралі, другую — перацягнулі з вуліцы ў двор, трэцюю — проста зламалі. А наконт чацвёртай, якая чамусьці не паддаецца вандалізму, патэлефанавалі ў дыспетчарскую і папрасілі прыбраць:  не падабаецца, маўляў…

IMG_6059 У гэтыя святочныя для ўсіх дні хацелася б звярнуцца да гараджан: любіце свой горад, упрыгожвайце яго і паважайце працу сваіх землякоў. Тады ва ўсіх настрой застанецца святочным.

Алена ІВАНОВА.IMG_6070

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *