На Дошцы гонару — лепшыя школьнікі раёна

ЛепшыяНягледзячы на тое, што на вуліцы гарачы ліпень і разгар летніх канікул, на мінулым тыдні ў Марінагорскай гімназіі сабраліся вучні з розных школ ПухавіччыныГэта дзеці, якія з поўным правам могуць называцца лепшымі навучэнцамі нашага раёнаНапярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь самым лепшым школьнікам традыцыйна ўручаюцца сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару.

— За гэтымі юнакамі не проста будучыня  — а будучыня зорная, — сказала ў сваім звароце да моладзі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Ішуцінава. — Так прыемна бачыць дзяцей, якія з маленства ўмеюць працаваць, пра-вільна размяркоўваюць прыярытэты і ведаюць, як дасягаць пастаўленых мэтаў.  Такімі дзецьмі можна толькі ганарыцца.

Безумоўна, у сваіх поспехах вучні бачаць і вялікі ўклад педагогаў, бацькоў — людзей, якія заўсёды гатовы дапамагчы, падказаць, якія заўсёды побач. Пра гэта гаварыла залатая медалістка, выпускніца Мар’інагорскай гімназіі Аліна Бакуновіч. Яна ганарыцца тым, што яе адзінаццацігадовая праца была ацэнена гэтак высока, і спадзяецца, што ў будучым пастаўленыя ёю планкі таксама будуць узяты.

Лепшым школьнікам (пераможцам алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, прэстыжных спаборніцтваў) былі ўручаны сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару і падарункі.

Паўторна на раённую Дошку гонару было занесена імя навучэнца Мар’інагорскай гімназіі Івана Смаляка.

Алена   ШАНТЫКА.

 

Доска почета молодежи

Алина БАКУНОВИЧ (Марьиногорская гимназия);

Марина БРИТОВА (Пуховичская средняя школа);

Екатерина ГРУША (Марьиногорская гимназия);

Андрей ЗУБАРИК (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка);

Мария ЗЫРЯНОВА (Средняя школа № 3 г. Марьина Горка);

Илья ИЛЬИН (Правдинская средняя школа);

Егор КАЛАЧ (Правдинская средняя школа);

Алина КАШКАН (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка);

Алексей КОРСАК (Марьиногорская гимназия);

Евгений КУЧЕРОВ (Средняя школа № 3 г. Марьина Горка);

Евгений МАЗАНИК (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка);

Евгений ПАВЛОВСКИЙ (Дубровская средняя школа);

Арсений ПАРФЕНОВ (Марьиногорская гимназия);

Андрей САНКОВИЧ (Средняя школа № 3 г. Марьина Горка);

Иван СМОЛЯК (Марьиногорская гимназия);

Екатерина СОРОКИНА (Средняя школа № 1 п. Дружный);

Константин ТОМАШЕВИЧ  (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка);

Вадим ФЕСЬКОВ (Марьиногорская гимназия);

Анастасия ЦАРУКОВА (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка);

Дарья ШЕСТАКОВА (Средняя школа № 2 г. Марьина Горка).

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *