Зарастае рака…

IMG_9531Зусім няшмат часу прайшло з таго моманту, як берагі ракі Цітаўка ў гарад-ской мяжы ў рамках экалагічнага праекта пачысцілі і паглыбілі, добраўпарадкавалі пляжныя зоны для жыхароў Мар’інай Горкі. Калі шчыра, то за гэтай работай уважліва сачылі ўсе гараджане, таму што ад выніку залежала не толькі стварэнне камфортнага асяроддзя для адпачынку на вадзе, але і прывабнасць карцінкі на ўездзе ў горад. І Цітаўка ў нейкі момант стала падобнай на паўнаводную раку. Сёння карціна зусім іншая: рака імкліва  абмялела і зарасла травой. Таму нават у самы спякотны дзень на пляжы нешматлюдна.

Цітаўка, як растлумачылі спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адносіцца да малых рэк. Плынь у рацэ слабая, што з’яўляецца адной з прычын стварэння спрыяльнага асяроддзя для росту расліннасці. На гэты працэс таксама ўплывае тое, што апошнія некалькі гадоў характарызаваліся засушлівым летам і мала-снежнымі зімамі. Падсілкоў-вання рацэ таксама практычна няма.

У такіх сітуацыях існуюць пэўныя мерапрыемствы, якія дазваляюць часова па-збаўляцца ад воднай расліннасці. Але яны патрабуюць укладання немалых сродкаў. Пры гэтым эфект будзе кароткачасовым.

Алена ІВАНОВА

Зарастае рака…: 2 комментария

  • 20.09.2016 в 05:41
    Permalink

    Рэгулярны можна пачуць пра чысьціню рэчкі Цітаўкі, але гэта пытаньне вельмі мелкае. Гораду патрэбны масштабны праект па ператварэнню берагу рэчкі ў зону адпачынку і турыстычнага аб’екту. Трэба усталяваць уздоўж усяго берага, ад маста да в.. Блонь, пешаходную і веладарожку. Зрабіць ЕЎРАПЕЙСКУЮ НАБЕРАЖНУЮ..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • 28.07.2016 в 22:05
    Permalink

    На маёй памяці двойчы прымаліся дзейсныя меры, якія надоўга паляпшалі стан нашай любімай рэчачкі, прынамсі, у межах горада.
    Так, у 1981 годзе з дапамогай тэхнікі быў вычарпаны увесь іл аж да цвёрдага дна ад чыгуначнага мосту да кладкі каля былога млына, насыпана вялікая колькасць пяску на беразе насупраць вул.Набярэжнай (рэшткі таго пяску зараслі травой не так даўно), Пасля таго гадоў 10 можна было праплыць ад чыгуначнага мосту да кладкі, што мы, дзеці, і рабілі. Расліннасць была, але пасярэдзіне заўсёды заставалася водная «сцежка».
    У 2000-2001 годзе таксама рака была добра прачышчана, а таксама павялічылі вышыню «плаціны» пад кладкай каля млыну. У выніку глыбіня ракі вышэй кладкі паднялася дзесці на метр. Многія памятаюць, тады на дзіцячым пляжы паставілі двое масткоў для скачкоў у ваду. Глыбіня дазваляла, пасярэдзіне ракі было вышэй галавы дарослым мужчынам. У многіх у хатніх архівах знойдуцца фота і відэа, на якіх ужо нашы дзеці апантана скачуць у ваду з тых масткоў. Што казаць, і дарослыя кампаніі ў тыя гады ахвотна адпачывалі і купаліся на дзіцячым пляжы.
    Шчасце доўжылася гадоў сем, а пасля плаціну пад кладкай зноў перарабілі, панізіўшы. І вось з таго часу рачулка пачала імкліва зарастаць.( Сітуацыя пагаршаецца яшчэ тым, што вясной у раку трапляе торф і фасфаты.)
    Чаму б не знайсці зноў сродкі для сапраўднага добраўпарадкавання ракі (менавіта самой ракі, а не толькі яе берагоў)? Эфект на 5-7 гадоў—ці можна назваць яго кароткачасовым? Ці не пара нам не толькі браць ад прыроды, але і аддзячыць ёй, захаваўшы для ўнукаў цудоўную рачулку Цітаўку?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *