Падведзены вынікі першага этапа раённага спаборніцтва на жніве

Названы лепшыя экіпажы камбайнераў, якія намалацілі больш за тысячу тон зерня,  і вадзіцелі, якія пераадолелі тысячную мяжу на адвозцы зерневых культур і насення рапсу.

IMG_0005 (копия)Павіншаваць перадавікоў прыехалі старшыня Пухавіцкага райвыканкама Сяргей Ленкавец і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сель-скай гаспадаркі і харчавання Васіль Тупека.

— Вы першыя ў раёне тысячнікі. Хачу падзякаваць вам за няпростую працу, — сказаў Сяргей Дзмітрыевіч.  — На нашых палях сёлета нядрэнны ўраджай. Убраць яго трэба хутка і якасна. Спадзяюся, надвор’е будзе нам спрыяць, і ў хуткім часе кожны з вас дадасць да сваіх вынікаў другую тысячу тон зерня.

Цырымонія ўзнагароджання па добрай традыцыі адбылася на хлебнай ніве. Падзякі,  лісты падзякі ад старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі камбайнеры і старшыя камбайнеры  ААТ “Голацк” Сяргей Ажаронак, Віктар Гардзіенка, Аляксандр Расолька, Сяргей Стуленкоў і Мікалай Тарасевіч.  Есць тысячнікі і ў ПСУП “Дукора-агра” — Мікалай і Андрэй Крукоўскія. Бацька з сынам разам працуюць на жніве больш за 5 гадоў і не ўпершыню аказаліся ў ліку перада-вікоў.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і вадзіцелі Сяргей Ажаронак з ААТ “Голацк”, Міхаіл Навіцкі з ААТ “Зазерка”, Уладзімір Сянькевіч, якія працуе ў ААТ “Агра-абярэг” і Уладзімір Варона з СХФ “Дрычын” ААТ “Мінскі малочны завод №1”.Падарункі лепшым хлебаробам уручылі таксама старшыня Пухавіцкага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Людміла Арэхоўская, старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднанння прафсаюзаў Людміла Гулякевіч,  першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Красікава. А  гурт “Сяброўкі” Дукорскага сельскага Дома культуры забяспечыў усім удзельнікам святочнай цырымоніі выдатны настрой.

Дарэчы, перадавікоў-тысячнікаў у раёне з кожным днем становіцца больш. Усе лідары жніва атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *