На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года было асвоена 3,3 мільярда рублёў

Ужо ў ліпені многія школы раёна былі гатовы да таго, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. Але частка ўстаноў адукацыі  сёлета  не абмежавалася касметычным рамонтам памяшканняў, таму лета стала для будаўнікоў і работнікаў школ сапраўды гарачым.

20160721_134410— У мінулым годзе на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года было асвоена 3,3 мільярда рублёў, а ў гэтым плануем асвоіць амаль у 3 разы больш, — гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзімір  Губарэвіч. — Вядуцца сур’ёзныя будаўнічыя работы ў Дружненскай  школе. У Рудзенскім яслі-садзе будзе зроблены капрамонт некаторых элементаў будынку.

Рамонт даху запланаваны ў дзіцячых садках № 4, «Крынічка», будынку пачатковай  школы пасёлка  Дружны. Больш за 4 мільярды рублёў выдзелена на падрыхтоўку да навучальнага года Мар’інагорскіх сярэдніх школ № 1, 3, 4, Рудзенскай, Дубраўскай, Пярэжырскай  і Свіслацкай сярэдніх школ, дзе работы будуць выконвацца гаспадарчым спосабам.200 мільёнаў рублёў выдзелена са сродкаў раённага бюджэту на замену аконных блокаў у СШ №2. 150 мільёнаў рублёў мы плануем патраціць на замену тэхналагічнага абсталявання  школьных сталовых.Зусім новай ўбачаць сваю родную школу 1 верасня і вучні Пярэжырскай сярэдняй школы імя А. Гурыновіча. У гэтым годзе школа  — юбіляр: паўтара стагоддзя доўжыцца яе гісторыя.

— Ужо вядуцца работы па рамонце і афарбоўцы фасада будынку (на здымку), замене вокнаў, дзвярэй, — расказвае Уладзімір  Губарэвіч. — Вядзецца ўстаноўка новай агароджы, абсталяванне стаянкі, пешаходных дарожак. У школе будзе выкананы рамонт лесвічнага пралёта, калідораў, спартзалы, санвузлоў.

Пярэжырскія школьнікі прыйдуць у сапраўды абноўлены будынак. І не яны адны, таму што ў цэлым па раёне работа па падрыхтоўцы школ запланавана і будзе праведзена вельмі вялікая. Спадзяемся, што ўсё запланаванае ўдасца завяршыць да пачатку навучальнага года.

Алена  ІВАНОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *