У бальніцы лечаць і… будуюць

Вось такое суседства ў тэрапеўтычным корпусе нашай раённай бальніцы працягваецца даволі даўно: капітальны рамонт усяго будынка, вядома ж, патрабуе часу і стабільнага фінансавання, а хвароба чакаць не ўмее, і людзей трэба лячыць. Зрэшты, нягледзячы на такі, здавалася б, антаганізм, пацыенты да будаўнічага шуму ставяцца ў асноўным з разуменнем, таму што ўжо бачаць выніксучасныячыстыя, прыгожыя, камфортныя і безбарерныя калідоры, палаты, кабінеты

Тынкоўшчык Павел Канановіч і брыгадзір Алег Ігнатовіч

Тынкоўшчык Павел Канановіч і брыгадзір Алег Ігнатовіч

Новыя сцены, новая мэбля — што ж, калі ты ўжо захварэў, то, згадзіцеся, хацелася б лячыцца  ў камфортных умовах. Яны ўжо створаны на трэцім паверсе тэрапеўтычнага корпуса, дзе на днях прыме першых пацыентаў гінекалагічнае аддзяленне, часткова — на другім (дзіцячае аддзяленне) і на чацвёртым і пятым (тэрапія і неўралогія). 

— Кожны дзень на рамонце бальніцы занята каля 25 чалавек, — расказвае і паказвае майстар ПМК-14 Андрэй Таміловіч. — Асноўны аб’ём работ сёння ў аддзелачнікаў. З ім паспяхова спраўляюцца работніцы брыгады Ірыны Сапега. Працуюць яны хутка, якасна. Аднак нямала працы і ў электрыкаў, зваршчыкаў, сантэхнікаў. Усе віды работ мы выконваем  без  прыцягнення  іншых арганізацый. Больш за тое, на прадпрыемстве ёсць універсальныя брыгады, у якіх сабраны будаўнікі розных спецыяльнасцяў. Напрыклад, як  у брыгадзе Алега Ігнатовіча. Людзі могуць выконваць розныя віды работ. І робяць яны гэта добрасумленна, разумеючы, што зарабіць, не працуючы, не атрымаецца.

Аддзелачніца Вольга Бірук і майстар Ірына Сапега

Аддзелачніца Вольга Бірук і майстар Ірына Сапега

Будаўнікі добра разумеюць і тое, што здаваць ім давядзецца аб’ект сацыяльна значны, таму падыходзяць да сваёй працы з асаблівым настроем: імкнуцца зрабіць усё, каб пацыенты  бальніцы  засталіся задаволены. Трэба сказаць, што менавіта так і атрымліваецца. Той, хто па стане свайго здароўя вымушаны класціся на лячэнне час ад часу, адзначае велізарную розніцу ў тым, што было і што ёсць. Вядома, трапляць у бальніцу нікому не хочацца, але ўсё ж лячыцца ў такіх умовах значна прыемней.Задаволены і медыцынскія работнікі, якім таксама ёсць з чым параўноўваць. 

Медработнік Надзея Бесман і майстар Андрэй Таміловіч у дзеючым тэрапеўтычным аддзяленні

Медработнік Надзея Бесман і майстар Андрэй Таміловіч у дзеючым тэрапеўтычным аддзяленні

— Дзякуй будаўнікам за іх працу: робяць яны яе сумленна, —  кажа  медыцынскі работнік  Надзея  Бесман. — Спадзяёмся і чакаем, што ўжо вельмі хутка рамонт скончыцца ва ўсіх аддзяленнях. 

Двухмесны пакой

Двухмесны пакой

Да гэтага імкнуцца і самі будаўнікі. Таму не дзіўна, што нават  ўвечары свецяцца вокны ў тых памяшканнях,  дзе  вядуцца  работы. Няшумныя, канечне, бо гэта ж бальніца…

Алена  ШАНТЫКА

У бальніцы лечаць і… будуюць: 1 комментарий

  • 18.08.2016 в 12:04
    Permalink

    «капітальны рамонт усяго будынка, вядома ж, патрабуе часу» Ён та патрабуе, але усё павiнна быць у разумных межах. Чаму не зацiкавiлiся такiмi непамерна доугiмi тэрмiнамi рамонту, а як заусёды пiшаце, што усё добра!?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *