Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты

Завершана  рэгістрацыя  кандыдатаў  у  дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па Пухавіцкай выбарчай акрузе № 65 кандыдатамі ў дэпутаты   Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага  сходу  Рэспублікі  Беларусь шостага склікання зарэгістраваны (у алфавітным парадку):

000020_772425_bigВалерый Уладзіміравіч Гайдукевіч, 19 студзеня 1953 года нараджэння, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Месца жыхарства: Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе, вул. Прыазёрная, д. 9. Беспартыйны. Даход за 2015  год  склаў  43 153 рублі 75 капеек;

— Наталля Валянцінаўна Ільініч, 8 ліпеня 1961 года нараджэння, пенсіянерка. Месца жыхарства: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Талька, вул. Васільева, д. 18. Член партыі  Беларускі народны фронт. Была асуджана ў 2007 годзе па ст. 427  ч. 1 Крымінальнага  кодэкса  Рэспублікі  Беларусь.  Даход  за  2015 год склаў  7 200 рублёў;

— Іна Яўгенаўна Фяксель, 26 верасня 1967 года нара-джэння, галоўны рэдактар дзяржаўнай установы  “Рэдакцыя  газеты “Навіны Старадарожчыны”. Месца жыхарства:   Мінская    вобласць, Старадарожскі раён, г. Старыя Дарогі, завул. 8  Сакавіка, д. 3. Беспартыйная. Даход за 2015 год  склаў  14 632 рублі  85 капеек;

— Аляксандр Пятровіч Шкут, 26 сакавіка 1993 года нараджэння, намеснік дырэктара па агульных пытаннях навукова-вытворчага кааператыва “Вектар”. Месца жыхарства: г. Мінск, вул. Панамарэнка, д. 54, кв. 20. Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Даход за 2015 год склаў  1 250 рублёў 84 капейкі.

Адпаведна прадугледжанаму Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь парадку перадвыбарнай агітацыі,  кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, а таксама іх давераныя асобы могуць праводзіць агітацыйныя мерапрыемствы з моманту рэгістрацыі і да 10 верасня 2016 года ўключна.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудуцца 11 верасня 2016 года.

Акруговая выбарчая камісія Пухавіцкай выбарчай акругі № 65.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *