Многія прыходзяць галасаваць сем’ямі

img_3693-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f-2Права прагаласаваць датэрмінова выкарысталі выбаршчыкі Мар’інскага выбарчага ўчастка № 24 па выбарах  дэпутата  Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (на здымках).

Многія прыходзяць галасаваць сем’ямі, тым самым падкрэсліваючы асаблівую значнасць гэтага моманту, калі ад іх выбару залежыць будучае іх саміх і іх дзяцей.

Нагадваем выбаршчыкам, што выбары дэпутатаў  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудуцца 11 верасня з 8.00 да 20.00, а сёння памяшканні для датэрміновага галасавання адчынены з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Для атрымання бюлетэня для галасавання выбаршчык павінен прадаставіць адзін з наступных дакументаў: пашпарт, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага; пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фотаздымка); студэнцкі  білет;  даведку органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *