Каб сезон прайшоў без аварый

 

Кацельня №1 — адна з самых вялікіх кацельняў, якія знаходзяцца сёння на балансе УП «Жылцепласэрвіс» КГ. Таму зусім не дзіўна, што аб’ёмы работ па падрыхтоўцы да новага асенне-зімовага сезона, якія выконваюцца ў міжацяпляльны перыяд, заўсёды вялікія. 

img_7090— Наш калектыў, які складаецца з 46 чалавек, абслугоўвае не толькі гарадскую кацельню, але таксама лакальныя кацельні № 8 і 10 у Сітніках і Мар’інай Горцы (СШ №4), — расказвае начальнік кацельні №1 Сяргей Сташынскі. — На нашым участку ёсць свая служба энергетыка, лабараторыя хімводападрыхтоўкі, слясарная служба і брыгада па рамонце і абслугоўванні цеплавых сетак. З 2004 года нашы работнікі замянілі каля 65 працэнтаў зношаных цеплавых сетак. Гэта прыкладна 21 кіламетр  у адна-трубным вылічэнні. Важная і патрэбная праца, якая дае істотную эканомію і дазваляе нам працаваць безаварыйна. Аднак яшчэ вялікі аб’ём работ трэба будзе зрабіць.

Работнікі кацельні № 1 Сяргей Дзічкоўскі, Вячаслаў Драгун, Дзітрый Дярушка

Работнікі кацельні № 1 Сяргей Дзічкоўскі, Вячаслаў Драгун, Дзітрый Дярушка

У гэтым годзе камунальнікі замянілі кіламетровы ўчастак цеплавых сетак у мікрараёне «Крыніца», каля гандлёвага дома «ТрыО», участак цепласетак, пракладзены ў праколе пад чыгункай.  Усяго трохі больш за  два кіламетры. Гэтыя цеплатрасы былі вельмі праблемнымі аварыйнымі ўчасткамі. У верасні такія ж работы пройдуць у раёне абласнога дзіцячага санаторыя.  Камунальнікам неабходна будзе паспець да пачатку ацяпляльнага перыяду.

Зваршчыкі Генадзь Хоцін і Андрэй Пякурын

Зваршчыкі Генадзь Хоцін і Андрэй Пякурын

—  Што тычыцца работ, праведзеных па падрыхтоўцы непасрэдна кацельнага абсталявання, то яны выкананы ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны, — кажа Сяргей Сташынскі. — Кацельні пасля правядзення неабходнага абслугоўвання і рамонту катлоў, насосна-запорнай арматуры цалкам гатовы да пачатку ацяпляльнага перыяду. Трэба сказаць, што кацельні № 10 і №1 з’яўляюцца аднымі з лепшых па паказчыках працы і сабекошту адной гігакалорыі цяпла.  

— Упэўнены, што гэта вынік плённай працы ўсяго калектыву нашага прадпрыемства, накіраванай на энергазберажэнне і скарачэнне цепластрат, — дадае Сяргей Сташынскі. —  Калі для прыкладу ўзяць паказчыкі работы кацельні №1,  мы можам бачыць, што ў 2010 годзе страты ў цеплавых сетках складалі каля 32 працэнтаў, а ў мінулым годзе — 12,9 працэнта. Скара-цілася амаль утрая і спажыванне электраэнергіі. Гэта добры вынік.

Вадзіцель Аляксандр Давідовіч

Вадзіцель Аляксандр Давідовіч

Кажучы пра лічбы, якія адлюстроўваюць вынік працы, начальнік  кацельні не можа не сказаць і пра людзей, дзякуючы якім гэта ўсё адбываецца. Сяргей  Сташынскі ўпэўнены, што ў яго падраздзяленні працуюць самыя кваліфікаваныя і вопытныя людзі, з якімі можна пачынаць любыя важныя справы. Яны ведаюць свае абавязкі, працуюць старанна і добрасумленна, разумеючы, што ад іх працы залежыць тое, як пройдзе новы ацяпляльны сезон — адзін з самых важных этапаў дзейнасці камунальнага прадпрыемства.

Алена  ІВАНОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *