Заўтра ў Пухавіцкім раёне пройдуць восеньскія кірмашы
У Мар’інай Горцы і пасёлку Дружны кірмашы будуць праводзіцца кожную суботу, а ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі — праз суботу.
Прадукцыю прадставяць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, фермерскія гаспадаркі і іншыя вытворцы. Можна будзе набыць зерне, агародніну, мёд, свежую рыбу, мяса, яблыкі, саджанцы дрэў, кустоў, кветкі. Удзел у кірмашы прымуць і пераапрацоўчыя прадпрыемствы.ГП ТАА «Пухавічыгандаль» і раённае спажывецкае таварыства падрыхтуюць кулінарную прадукцыю, кандытарскія вырабы і іншыя харчовыя тавары.Будзе наладжаны гандаль прамысловай групай тавараў. Свае вырабы прапануе раённы камбінат бытавога абслугоўвання. У Мар’інай Горцы гандлёвыя рады размесцяцца на прывакзальнай плошчы. У пасёлку Праўдзінскі — на плошчы каля Дома культуры, у пасёлку Дружны — на пляцоўцы па вуліцы Чэпіка, каля аўтастаянкі.
Першы кірмаш адбудзецца ў суботу, 24 верасня. Пачатак у 9.00 гадзін