«Каралева» пакідае поле

img_2510-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f-3Над папаўненнем кармавых запасаў зараз актыўна працуюць земляробы СПФ “Дрычын” ААТ “Мінскі малочны завод №1”. Два тыдні таму яны пачалі ўбіраць кукурузу, якая сёлета сапраўды адчувае сябе “каралевай палёў”. Экватар працы пераадолены: ужо скошана больш за 53 працэнты ад агульнай плошчы. Хуткімі тэмпамі работа рухаецца наперад.

— Кукуруза сёлета радуе высокай ўраджайна-сцю, — гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Алена Гладун. — Нам неабходна ўбраць 610 гектараў гэтай злакавай культуры. Ужо нарыхтавана 10050 тон зялёнай масы кукурузы. Плануем нарыхтаваць  9600 тон сіласу. 8542 тоны сіласу ўжо ёсць, таму будзем працаваць звыш плана. 12 тысяч тон сіласу нарыхтуем дакладна. 50 гектараў  кукурузы пакінем на зерне. Яно мае добры кошт, ды і для рацыёну маладняка патрэбна.

Сіласныя траншэі каля ўсіх фермаў ужо поўныя. Толькі на МТФ “Сетча” такой траншэі не было, таму прынялі рашэнне яе пабудаваць. Дапамогу ў гэтым пытанні сельгасфіліялу

Механізатар Мікалай Гладун

Механізатар Мікалай Гладун

аказала кіраўніц-тва ААТ “Мінскі малочны завод №1”. Будаўніцтва траншэі на 2 тысячы тон ужо на завяршальным этапе. 1 кастрычніка плануецца закладваць сілас у новую траншэю.

Кукурузу ў гаспадарцы ўбірае Мікалай Гладун. Мікалай Міхайлавіч — адзін з лепшых механізатараў раёна. На яго рахунку 297 убраных гектараў і 9145 тон зялёнай масы кукурузы.

Паспяваюць аператыўна пад’язджаць да кормаўборачнага камбайна “Джон-Дзір” і вадзіцелі.

Зялёную масу з палёў адвозяць шэсць адзінак тэхнікі. Сярод лепшых ва-дзіцеляў —  Уладзімір Варона. Ён 15 гадоў ужо працуе ў гаспадарцы, штогод у ліку перадавікоў у раёне на жніве.  Уладзімір Пятровіч ужо перавёз больш за 2715 тон зялёнай масы кукурузы.

Добрых вынікаў дасягнуў і малады вадзіцель Яўген Давыдаў, на рахунку якога 2113 тон.

Вадзіцель Уладзімір Варона

Вадзіцель Уладзімір Варона

Кругласутачна трамбавалі зялёную масу два “Амкадоры”. Не першы год падчас корманарыхтоўчай кампаніі ў сельгасфіліяле задзейнічаны Іван  Сячко. Ён працуе на ААТ “Мінскі трактарны завод”, а ў перапынках паміж зменамі на заводзе працуе ў Дрычыне на “Амкадоры”.

— Кармам мы надаем вялікую ўвагу, таму што ў параўнанні з мінулым годам у гаспадарцы стала больш жывёл на 300 галоў, — працягвае Алена Гладун. — Мы ўжо нарыхтавалі 664 тоны сена, 8880 тон сенажу і 8542 тоны сіласу. Напрыканцы верасня мінулага года сітуацыя была іншай: мы мелі 170 тон сена, 7420 тон сенажу і 5426 тон сіласу.

Да пачатку халадоў у гаспадарцы плануюць убраць астатнюю кукурузу і адпаведна яшчэ  папоўніць сакавітымі кармамі свае засекі.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *