Народны маладзёжны тэатр эстрады “Неба” сёння выступае пад нумарам адзін

Конкурсную праграму фестывалюНапеў зямлі маёй”  адкрываюць прадстаўнікі нашага раёнанародны маладзёжны тэатр эстрадыНебаДружненскага сельскага Дома  культуры  пад кіраўніцтвам Уладзіміра Багунова. Калектыў  заявіў  аб  сабе як аб тэатры ў 2015 годзе. І адразу стаў адметнай зявай у культурным  жыцці  раёнаПрафесіяналізм  артыстаў ацанілі не толькі гледачы, але і калегіу  пачатку гэтага года ў назве тэатра зявілася  найменне  “народны”.   Удзельнікі калектыву   імкнуцца  трымаць  маркуздзіўляючы  сваіх паклоннікаў  энтузіязмам  і  неверагоднай  працаздольнасцю.

di-c85od3ju-2За  даволі кароткі час маладзёжны тэатр падрыхтаваў вялікую праграму “Мы лётаем”. Яркія  вакальныя і харэаграфічныя  нумары, незвычайныя касцюмы, якія  ўдзельнікі калектыву ствараюць самі, ацанілі  гледачы. Апошні  канцэрт, які  прайшоў  у  Доме   культуры  пасёлка  Дружны, сабраў  цэлую залу. Пасля яго ў сацыяльных сетках з’явіліся поўныя  захаплення водгукі: “Усё вельмі  спадабалася… Праведзена каласальная работа, выдатныя нумары, музыка, касцюмы, усё прадумана да дробязяў. Я захапляюся заўсёды тымі, хто не лянуецца, спрабуе сябе ў чымсьці новым, займаецца, акрамя асноўнай работы, яшчэ і такім выдатным  хобі,  як  танцы…“. Ці  яшчэ такі: “Дзякуй вам за выдатны настрой і мора пазітыву. Было крута. Поспехаў вам у творчасці”.

Зараз  у  тэатры працуе 20   чалавек   дарослых. А з 1 верасня пры ім адкрылася   дзіцячая  студыя.  Юныя  выхаванцы  таксама выйдуць на фестывальную сцэну разам са сваімі дарослымі   настаўнікамі.  Тэатр  прадставіць абсалютна    новы  нумар  —  папуры з беларускіх  народных  песень у эстраднай  апрацоўцы.  Да яго падрыхтавалі  новыя  касцюмы. Сродкі  на   набыццё тканіны  выдзеліў раённы  выканаўчы камітэт.

Дзень 8 кастрычніка стане для ўдзельнікаў народнага маладзёжнага тэатра   эстрады  “Неба”  сапраўдным  экзаменам. Апоўдні яны абараняюць гонар раёна на фестывальнай сцэне, а ўвечары даюць у Жлобіне  два канцэрты, і білеты на іх ужо поўнасцю раскуплены. Мабыць, так  і  загортваецца  прафесіяналізм  — у  гатоўнасці  выходзіць  на сцэну   зноў і зноў. Кіраўнік калектыву Уладзімір   Багуноў  сказаў, што маладыя людзі любяць справу, якую робяць, упэўнены ў сваіх сілах і гатовы   працаваць,  працаваць  і яшчэ раз  працаваць.

Наталля ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *