У мінулую суботу ў Мар’інай Горцы ў трынадцаты раз прайшоў фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”

У гэтым годзе ён быў самым масштабным за ўсю гісторыю: на фестывальнай сцэне выступіла 48  народных і ўзорных калектываў, многія з якіх добра вядомыя не толькі ў сталічнай вобласці, але і далёка за яе межамі. 

img_3223Фестываль праходзіў напярэдадні Дня работніка культуры, і на цэрымонію яго адкрыцця запрасілі лепшых прадстаўнікоў гэтай сферы. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства  звярнуліся старшыня раённага выуканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка, намеснік міністра культуры Рэспубллікі Беларусь Аляксандр Яцко. Яны  гаварылі аб тым, што без моцнай сферы культуры не можа быць пабудавана цывілізаванае грамадства. Для ўсіх творчых людзей 2016 год стаў асаблівым – ён аб’яўлены Годам культуры.img_2846

Можна смела сцвярджаць, што цэнтрам  творчага жыцця зараз з’яўляецца Міншчына, бо менавіта адзін з яе гарадоў – Маладзечна –  прызнаны культурнай сталіцай рэспублікі.

Наталля Пархомчыкimg_2883

Больш падрабязна ў бліжэйшым нумары газеты «Пухавіцкія навіны». 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *