Жыхары раёна больш актыўна пачалі клапаціцца аб нарыхтоўцы паліва
Як толькі пахаладала, жыхары раёна больш актыўна пачалі клапаціцца аб нарыхтоўцы паліва. Хаця да сезона халадоў неабходна рыхтавацца загадзя, але многія цягнуць да апошняга. Таму ў Пухавіцкім філіяле дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” ў гэтыя дні шматлюдна. Як паведаміў дырэктар філіяла Іван Турко, толькі ў верасні было прададзена 500 кубаметраў дроў. За 9 месяцаў гэтага года насельніцтву рэалізавана 3 тысячы 800 кубаметраў дроў і каля трох тысяч тон торфабрыкету, прадпрыемствам і арганізацыям раёна — 400 кубаметраў дроў і 4 тысячы 500 тон торфабрыкету.