Беларуская чыгунка ў час восеньскіх канікул праводзіць акцыю “Дзеці і бяспека”
Беларуская чыгунка ў час восеньскіх канікул з 28 кастрычніка па 7 лістапада праводзіць акцыю “Дзеці і бяспека”. Асаблівая ўвага ў гэты час будзе ўдзяляцца дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца каля чыгункі без дарослых. Работнікі чыгункі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі правядуць рэйды па кантролю за перамяшчэннем дзяцей на аб’ектах чыгуначнага транспарту. У планах супрацоўнікаў чыгуначнай станцыі Пухавічы таксама выступленні перад школьнікамі з лекцыямі аб правілах паводзін на чыгунцы, аб чым паведаміў начальнік станцыі Аляксандр Засіменка.