На мінулым тыдні ў рэдакцыі газеты адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў фотаконкурсу “Мая сядзіба»

img_4758Мы былі рады бачыць тых, хто адгукнуўся на нашу прапанову і прыняў удзел у конкурсе. У выніку нашы чытачы пабачылі на старонках газеты фотаздымкі таго, як людзі ўмеюць гаспадарыць на сваёй зямлі, а мы пазнаёміліся з цікавымі землякамі, якім з задавальненнем уручылі падарункі.

Жыхар гарадскога пасёлка Свіслач Анатоль Тулякоў атрымаў мангал, гаспадыня сядзібы з Анятова Надзея Смірнова  — электрасушылку, а сям’я Кірылавых з вёскі Гарэлец  — жароўню.Дадаткова мы адзначылі падарункамі Алену Скавыш, Сяргея Нітачкіна, Ганну Трубчык, Людмілу Коваль, Святлану Сяднёву і Жанну Корзун.

Пераможцы прызналіся, што з цікавасцю прынялі ўдзел у конкурсе, хаця і не надта спадзяваліся на перамогу. Між тым, яна адбылася. Таму мы заўсёды гаворым: не заставайцеся ўбаку, спрабуйце, бо, не паспрабаваўшы, нічога нельга дасягнуць. З нашымі пастаяннымі чытачамі адбылася шчырая сяброўская гутарка, у выніку якой з’явіліся цікавыя прапановы аб далейшым супрацоўніцтве.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *