Асартымент папаўняецца

mgtkvi05mluУ Мар’інай Горцы ў магазіне “Прадукты” Пухавіцкага раённага спажывецкага таварыства, што знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейская, дзе працуе фірменная секцыя ААТ “Камунарка”, адкрылася і фірменная секцыя прадукцыі ЗТАА “Зярнятка-плюс”.  Прадпрыемства вырабляе разнастайныя гатункі  печыва. У гандлёвай секцыі  яно прадставіла як наборы печыва, так і ўпакоўкі з адным найменнем. Як паведамілі ў раённым спажывецкім таварыстве, зараз ідзе вывучэнне попыту пакупнікоў.  Паводле яго выніку будзе фарміравацца асартымент прадукцыі, прадстаўленай ў фірменнай секцыі.

Наталля ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *