Работа  ішла  зладжана

Леанід Арэшчанка і Руслан Каралько.

Леанід Арэшчанка і Руслан Каралько.

Бульба для беларусаў — другі хлеб. А для адкрытага акцыянернага таварыства “Машхарчпрад” — першы, бо яна з’яўляецца і асноўнай сыравінай для вытворчасці, і  прадуктам,  які прадпрыемства пастаўляе спажыўцам нават за межы рэспублікі.

— У гэтым годзе на палях СУП “Дукора-Агра” мы пасадзілі 660 гектараў бульбы, — расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Дзмітрый Лімараў. — Ура-джай  атрымалі 360 цэнтнераў з гектара. Убіраць яго пачалі 8 жніўня. На  палях працавалі 4 бульбаўборачныя камбайны і 10 адзінак тэхнікі на адвозцы.

Лепшымі  падчас уборкі сталі экіпажы бульбаўборачных  агрэгатаў Мікалая Данчанкі і Руслана Каралько, вадзіцелі Леанід Арэшчанка і Віктар Жыганаў.

—  Прыемна бачыць, як у горадзе людзі праводзяць поглядам машыны, што перавозяць ура-джай, — падзяліўся назіраннямі Леанід Арэшчанка.

Леанід Васільевіч перавёз 2822 тоны бульбы новага ўраджаю.

Аляксей Максімовіч.

Аляксей Максімовіч.

На прадпрыемстве ў ліку лепшых называюць таксама і вадзіцеля Аляксея Максімовіча. Ён з  тых, каго лічаць дастойнай зменай.  На дастаўцы бульбы ад камбайна да сховішча Аляксей працаваў чацвёрты раз. І, па яго  словах,  сёлетні ўборачны сезон адрозніваўся ад папярэдняга. Работу крыху затрымлівалі дажджы, якія не пускалі тэхніку ў поле.

Руслан  Каралько ў гэтым сезоне на бульбаўборачным агрэгаце працаваў упершыню. Самыя моцныя ўражанні ў яго засталіся ад таго,  наколькі дакладна была арганізавана работа.  Нідзе не было ніякіх затрымак, усё прахо-дзіла вельмі зладжана.  Нават калі адбываліся нейкія паломкі,  па-трэбныя запасныя часткі  былі заўсёды пад рукой. Дарэчы, Руслан Аляксандравіч вельмі задаволены тэхнікай, на якой давялося працаваць. Дасталася яна яму, як кажуць, у спадчыну. Але папярэдні гаспадар добра клапаціўся аб агрэгатах, таму яны не даставілі ніякага  асаблівага клопату.

На сваіх палетках ААТ “Машхарчпрад” у гэтым сезоне нарыхтавала  23760 тон бульбы. Сабраны ўраджай зараз закрывае аса-бістыя патрэбнасці прадпрыемства. Таксама частка яго ідзе на экспарт — у Азербайджан, Малдову, розныя рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Фуры для перавозкі бульбы з замежнымі нумарамі на тэрыторыі прадпрыемства — звычайнае відовішча.  Па словах Дзмітрыя  Лімарава, у сярэднім каля 150 тон бульбы кожны дзень адпраўляецца  спажыўцам.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *