Поспех пухаўчанкі на кіеўскай сцэне

Творчы графік  вучаніцы сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка Лізы Няборскай  вельмі шчыльны. Толькі заканчваецца адно мерапрыемства, як ужо трэба рыхтавацца да іншага. І размова ідзе не толькі пра школьныя канцэрты. У спісе таго, што  трэба паспець зрабіць  за месяц,  сур’ёзныя творчыя конкурсы. А дзе сур’ёзныя конкурсы, там і сур’ёзныя перамогі. Прычым колькасць узнагарод, якія дзяўчынка атрымала толькі за кастрычнік-лістапад, уражвае (на здымку).

dscn7647Зусім нядаўна Ліза разам са сваім педагогам Ірынай Макаравай была ў Кіеве, дзе  прымала ўдзел у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе “Украіна аб’ядноўвае свет”.  Мерапрыемства праходзіла ў акадэміі танца імя Сержа Ліфара. У конкурсе прымалі ўдзел некалькі соцень чалавек, творчыя спаборніцтвы праходзілі ў намінацыях “харэаграфія”, “інструментальныя творы”, “арыгінальны жанр” і “вакал”. Самая сур’ёзная  канкурэнцыя была ў вакалістаў.Дзяўчынка да конкурсу падрыхтавала песню “Тры парады” на ўкраінскай мове. Гэта народны твор і вельмі філасофскі.  Вынік творчага спаборніцтва парадаваў: Ліза атрымала дыплом І ступені і запрашэнне прыняць удзел у чарговым, пятым, фестывалі. А яшчэ яна  выступіла ў гала-канцэрце, які завяршыў фестывальную пра-граму. Адным словам, кіеўская сцэна прынесла поспех.

Удзел у кожным конкурсе — чарговы крок у творчасці.  Гэта не толькі задавальненне ад перамог, але і падказкі, у якім напрамку  неабходна рухацца. А яшчэ — бясцэнныя творчыя падарункі. Адзін з іх зрабіў знакаміты беларускі  эстрадны  выканаўца і кампазітар Пётр Ялфімаў. На конкурсе  “Славянскія сустрэчы”, у якім таксама прымала ўдзел Ліза, ён падараваў дзяўчынцы сваю песню “Зажигай”. Цяпер Ліза мае на гэты твор усе правы.

У поспеху шмат сакрэтаў. Гэта і талент, і жаданне працаваць, і фінансавыя магчымасці, і шмат іншых складаных. У выпадку Лізы — гэта яшчэ і моцная  падтрымка сям’і. Родныя дзяўчынкі гатовы зрабіць усё магчымае, каб яна не спынялася ў сваім творчым развіцці і радавала ўсіх новымі дасягненнямі.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *