З добрымі вынікамі завяршаюць чарговы спартыўны сезон пухавіцкія скалалазы

mn66kl133jcНа першынстве Рэспублікі Беларусь нашы землякі заваявалі сем медалёў і  занялі  другое агульнакаманднае месца, саступіўшы толькі спартсменам з Гомеля.Дагэтуль пухаўчане прымалі ўдзел у адкрытым кубку горада Бабруйска. Іх выступленне атрымалася надзвычай удалым: 19 нашых спартсменаў заваявалі 17 медалёў. Па словах трэнера Вольгі Рак, такой медалёвай феерыі раней ніколі не было. На гэтых спаборніцтвах,  дарэчы, некаторыя скалалазы выканалі 2-гі дарослы разрад.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *