Пухаўчанка стала адной з лепшых повараў на абласным конкурсу “Смак”
Прайшоў пяты юбілейны абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Смак” сярод повараў стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Мінскага рэгіёна. Кулінарнае спаборніцтва аб’яднала больш за 20 удзельнікаў.
Выдатна выступіла повар ДУ “Пухавіцкі псіханеўрала-гічны дом-інтэрнат” Кацярына Міклуш. Яна перамагла ў намінацыі “Лепшая мясная страва”.
— У конкурсе “Смак” удзельнічала ўпершыню. Прыемна, што журы высока ацаніла маё кулінарнае майстэрства, — расказала Кацярына. — Разам з калегамі прыдумалі цікавую ідэю для мясной стравы. Прыгатаваць і ўпрыгожыць яе мне дапамагала медсястра-дыетолаг Святлана Цішкевіч.