З клопатам пра сяўбу
Пра вясеннюю пасяўную кампанію гаспадаркі раёна дбаюць ужо зараз. Аграна-мічныя службы займаюцца падрыхтоўкай насення, інжынерныя — рамонтам тэхнікі.Згодна з дадзенымі ўпраўлення сель-скай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у сельгасарганізацыях налічваецца 80 сучасных энерганасычаных трактароў. 30 працэнтаў ад іх агульнай колькасці патрабуе бягучага рамонту. Таксама спецыялісты найперш звяртаюць увагу на рамонт пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў.Актыўна вядзецца рамонт тэхнікі ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Агра-Абярэг”, “Зазерка”, “Голацк”, “Пухавіцкі райаграсэрвіс” і ПСУ “Рудзенскае”.
— Мы рамантуем тэхніку ў той паслядоўнасці, у якой яна будзе выязджаць на палі. Два пасяўныя агрэгаты ўжо гатовы да вясенняй сяўбы, — расказвае загадчык мехмайстэрняў ПСУ “Рудзенскае” Дзмітрый Савіловіч. — Глебаапрацоўчыя агрэгаты не патрабавалі вялікай увагі. Сур’ёзны рамонт патрэбен агрэгату для ўнясення мінеральных удабрэнняў. Нашыя слесары выконваюць зварачныя работы, усё робім на месцы. Набываем запчасткі па меры неабходнасці.
На працягу многіх гадоў рамонт тэхнікі ў “Рудзенскім” вядуць слесары Аляксандр Рыбак і Павел Шастакоў. Нядаўна да іх далучылася маладая змена Аляксандр Равуцкі і Аляксей Радзівонаў. Разам яны плануюць своечасова завяршыць усе работы і падрыхтаваць тэхніку да тэхагляду.
У некаторых гаспадарках сітуацыя супрацьлеглая. Напрыклад, у ААТ “Ражджэственскае-агра”, СУП “Сяргеевічы”, сельгасфіліялах “Дрычын” і “Чырвоны май” да рамонту тэхнікі па розных прычынах яшчэ не прыступілі. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, выдаткаваны сродкі на рамонт тэхнікі ў сельгасарганізацыях, таму хутка становішча павінна выправіцца.