Чалавек і яго справа. У такіх работнікаў трэба вучыцца

IMG_4810Імя Алены Чычко, аператара па вырошчванні маладняку ААТ “Агра-Абярэг”, пастаянна гучыць сярод імёнаў перадавікоў раёна. Асабістая скарбонка Алены Пятроўны   з узнагародамі за добрасумленную працу кожны год папаўняецца. У гаспадарцы Алена  Чычко працуе ўжо 16 гадоў. Прыйшла ў жывёлагадоўлю па слядах бацькоў. Ад іх і пераняла адказнае стаўленне да выбранай справы і галоўны сакрэт поспеху — любоў да жывёлы. 

Сёння Алена Пятроўна даглядае цялят ва ўзросце  ад аднаго да трох месяцаў. У яе групе 120 галоў. Да кожнага цяляці — асабісты падыход, што адлюстроўваецца на канчатковых працоўных выніках.

— За 2016 год валавая прывага ў вазе цялят склала 33,4 тоны, сярэднясутачная — 821 грам. Захаванасць маладняку складае 98 працэнтаў. Гэта вельмі добрыя паказчыкі, — гаворыць галоўны заатэхнік гаспадаркі Наталля Таранчанка. — Алена Чычко — добрасумленны і працавіты работнік. За столькі гадоў яна зарэкамендавала сябе з самага лепшага боку. Алена Пятроўна — добры прыклад для моладзі.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *