На палі раёна выйшла сельскагаспадарчая тэхніка

Пасля зімовага перапынку на  палі  раёна  выйшла  сельскагаспадарчая тэхніка. Ранняя вясна спрыяе земляробам, таму па магчымасці трактары і іншыя агрэгаты пакідаюць мехдвары.Механізатар сельгасфіліяла “Чырвоны май”  Васіль Іўчанкаў у ліку першых у гаспадарцы распачаў сёлета палявыя работы. Зараз ён на комплексе агратэхнічных сродкаў “Раса”  падсявае шматгадовыя травы.

IMG_0631— У поле я выехаў тыдзень таму. Вяду падсеў і падкормку азімых культур на больш-менш сухіх участках,  — расказвае Васіль Васільевіч. — На комплексе “Раса” я працую ўжо 6 гадоў, усяго ў гаспадарцы — 9 гадоў. Шчыра прызнаюся, што за зіму крыху засумаваў без працы. Асабіста мне радасна, што поле ўжо паклікала.  У сонечныя вясеннія дні працаваць вельмі прыемна.

З кожным днём працы ў земляробаў будзе станавіцца ўсё больш: ворыва,  унясенне мінеральных удабрэнняў, падрыхтоўка глебы і сяўба.

— Спадзяемся, што ўсталюецца сонечнае надвор’е, і мы зможам працаваць у поўную сілу. Нам трэба падкарміць 1000 гектараў азімых культур, правесці падсеў  420 гектараў шматлетніх траў, пасеяць 450 гектараў  зерневых і зернебабовых культур, 750 гектараў  кукурузы і  600 гектараў адналетніх траў,  — расказвае выконваючы абавязкі дырэктара сельгасфіліяла Ігар Камароўскі. — Неабходна ўзараць 360 гектараў зямлі, падрыхтаваць глебу да сяўбы. І гэта далёка не поўны спіс усіх работ. Працы хапае, як заўсёды. Будзем старацца,  каб  правесці  ўсе  работы  своечасова.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *