Частуе гай бярозавікам

На гэтым тыдні пачаўся  перыяд вясны, якога многія людзі заўсёды чакаюць з нецярпеннем — час бярозавіка.

Першую партыю бярозавага соку збіраюць майстар Блужскага лясніцтва Валянціна Кандыба і ляснік Дзмітрый Стрэльскі

Першую партыю бярозавага соку збіраюць майстар Блужскага лясніцтва Валянціна Кандыба і ляснік Дзмітрый Стрэльскі

Самавольна займацца зборам бярозавага соку без спецыяльнага дазволу органаў лясной гаспадаркі грама-дзяне не маюць права, інакш у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь пагражае штраф да 25 базавых велічынь у залежнасці ад нанесенай прыродзе шкоды. Да падсочкі бяроз прыступілі ўсе лясніцтвы раёна. Для гэтага выбраны дрэвы, якія плануецца спілаваць у бліжэйшыя гады.

— Запланавана сабраць 150 тон гэтага каштоўнага дара прыроды, што амаль на 50 тон больш, чым у мінулым годзе, — адзначае начальнік вытворчага аддзела ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Валерый Малаканаў. — Частка соку будзе адпраўлена на прадпрыемствы рэспублікі, якія займаюцца пераапрацоўкай і кансерваваннем, а асноўныя аб’ёмы рэалізацыі бярозавіку складзе яго продаж насельніцтву, які арганізаваны ў лясніцтвах.

Андрэй МАЗАНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *