Пухаўчанкі сярод лепшых у вобласці на конкурсе прафесійнага майстэрства

Лепшыя аператары машыннага даення Мінскай вобласці сабраліся на мінулым тыдні ў Клецку на конкурсе прафесійнага майстэрства. Сярод 20-ці ўдзельніц былі прадстаўніцы нашага раёна: Юлія Страх з СУП “Дукора-Агра” і Марына Пракаповіч з ААТ “Зазерка”. Яны ўжо  ўдзельнічалі ў такім конкурсе на раённым узроўні. І Марына, і Юлія ў свой час станавіліся пераможцамі.

Марына Пракаповіч

Марына Пракаповіч

Абласны конкурс праводзіўся ў тры этапы. У тэарэтычнай частцы ўдзельніцы прадэманстравалі веды па фізіялогіі жывёлы, пра-вілах машыннага даення, абслугоўванні даільнага абсталявання і ўстановак.Наступныя этапы конкурсу — практычныя. Аператарам машыннага даення трэба было разабраць і сабраць даільны апарат, а таксама прадэманстраваць тэхналогію машыннага даення.

Юлія Страх

Юлія Страх

Марына Пракаповіч працуе аператарам машыннага даення 14 гадоў, Юлія Страх — 12 гадоў. За плячыма жанчын багаты вопыт, але хваляванне падчас конкурсу ўсё роўна не пакідала пухаўчанак.  Аднак яны знайшлі адна для адной патрэбныя словы пад-трымкі. Юлія Страх заняла трэцяе месца, Марыне Пракаповіч уручылі ўзнагароду ў намінацыі “Шматдзетная маці”. Усе ўдзельнікі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства атрымалі грашовыя прэміі ад абкама і райкамаў прафсаюза работнікаў АПК.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *