Пухавіччане занялі ўвесь п’едэстал на Першынстве Рэспублікі Беларусь па спартыўным скалалазанні

Нашы  школьнікі  занялі  ўвесь  педэстал  на   Першынстве Рэспублікі  Беларусь па спартыўным скалалазанні ў дысцыпліне боулдэрынг, якое прайшло ў Мінску. Антон Федарынчык, Аляксей Буры і Уладзімір Найдзёншаў —   прадстаўнікі  старэйшай  узроставай  групызанялі першае, другое і трэцяе месца адпаведна.

IMG_9510— Уся каманда шчыра віншавала пераможцу і прызёраў, — расказвае трэнер Вольга Рак. — На нашых скалалазаў звярнулі ўвагу ўсе прысутныя. Было прыемна чуць ад калег, што ў Мар’інай Горцы моцная школа скалалазання, якая рыхтуе моцных і перспектыўных спартсменаў. 

Медалі і дыпломы з гэтых рэспубліканскіх спаборніцтваў у сваю калекцыю ўзнагарод прывезлі таксама іншыя скалалазы. Марыя Вернікоўская стала сярэбраным прызёрам, Мікіта Сасноўскі і Сцяпан Шапашнікаў — бронзавымі.

На першынстве Рэспублікі Беларусь наш раён прадстаўлялі 20 спартсменаў. Спачатку ім трэба было пераадолець кваліфікацыю, якая ўключала 13 трас. Затым лепшыя скалалазы праходзілі ў фінал. У вырашальным этапе спаборніцтва выступалі 11 пухаўчан. У выніку нашы землякі занялі трэцяе агульнакаманднае месца: іх апярэдзілі толькі скалалазы з Гомеля  і Мінска.

1— Радасна, што на працягу ўжо пяці гадоў  наша каманда знаходзіцца ў прызавой тройцы ў камандных заліках. Аднак і я, і самі дзеці лічым, што можам дасягаць яшчэ лепшых вынікаў,  — падсумоўвае трэнер. — Многім фіналістам, асабліва ў малодшай узроставай групе,  перашкодзіла хваляванне. Ва ўсіх нашых скалалазаў ёсць вялікі  патэнцыял, раскрыць які дапамогуць пастаянныя трэніроўкі. Будзем праводзіць работу над памылкамі і рыхтавацца да чарговых стартаў.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *