ТАА “Белэкатэхніка” прадставіла сваю прадукцыю ў Кіеве
ТАА “Белэкатэхніка” прымала ўдзел у Х Юбілейным малочным кангрэсе, што праходзіў у Кіеве. У гэтым годзе ён сабраў больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
Кампанія прадставіла шэраг сваіх навінак, сярод якіх прэпараты для прафілактыкі і лячэння захворванняў кароў, вітамінныя комплексы для ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл і птушак.
З прадукцыяй ТАА “Белэкатэхніка” ўкраінскія спажыўцы добра знаёмыя. Яна даўно ўжываецца спецыялістамі суседняй краіны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі.
Наталля ПАРХОМЧЫК.