У дом прыйшоў рамонт
З надыходам першых пагодлівых дзён актывізаваліся работы па капітальным і бягучым рамонце жылых дамоў, якія знаходзяцца на балансе камунальнага прадпрыемства УП “Жылцепласэрвіс” КГ.
Расказвае намеснік дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і будаўніцтву прадпрыемства Генадзь Пашнін:
— Вялікі аб’ём работ нас чакае на аб’екце ў Новай Зары, дзе зараз пачаўся капрамонт дома № 2. Тут напрыканцы будуць выкананы фасадныя работы, і дом “памаладзее”. Але найперш будзе зроблены рамонт, а, дакладней, поўная замена аварыйных балконаў. Замест іх будуць уладкаваны лоджыі. Яны, дарэчы, з’явяцца і на першых паверхах дома, дзе раней балконаў у людзей згодна з праектам не было. Думаю, што такому будзе рады кожны гаспадар.
У доме, размешчаным у завулку Ціхі, мы вядзём работы па замене даху. Манціруецца новы дах з фарбаванага шыферу, усталёўваецца новая сістэма вентыляцыі з мантажом вентыляцыйных і дымавых каналаў.
Такія ж работы вядуцца на доме №13 па вуліцы Партызан-скай у гарадскім пасёлку Свіслач.
Усе віды работ камунальнае прадпрыемства выконвае ўласнымі сіламі.
Алена ІВАНОВА.