Працуе святочная выстава
У Мар’інай Горцы ў раённым цэнтры культуры праходзіць выстава “Дзіва-пісанка”, прымеркаваная да Вялікадня. На ёй свае самыя разнастайныя работы прадстаўляюць 16 майстроў — членаў творчага аб’яднання “Мар’іна скарбніца”, якое працуе пры раённым цэнтры культуры, і тыя, хто ў апошні час далучыўся да іх. Вышываныя карціны, вырабы з саломкі, скуры, традыцыйная лялька — гэта і шмат іншага можна пабачыць на стэндах і набыць ў якасці святочных падарункаў. Антаніна Гурыновіч (на здымку), напрыклад, прадставіла на выставе штучныя кветкі, якія яна вырабляе з фаамірана (успененая гума). Гэты матэрыял зараз можна набыць у спецыялізаваных магазінах. З яго атрымліваюцца не толькі прыгожыя штучныя кветкі, але і заколкі для валасоў, брошкі. Антаніна Іванаўна гатова падчас выставы правесці майстар-клас для ўсіх, хто зацікавіцца работай з фааміранам.
Наогул, майстар-класы запланаваны на ўсе дні работы выставы. Асноўная іх тэма — пісанка. Урокі для зацікаўленых дадуць усе члены творчага аб’яднання “Мар’іна скарбніца”, якія валодаюць разнастайнымі тэхнікамі роспісу вялікодных яек.
Наталля ПАРХОМЧЫК.
Дорогие жители Марьиной Горки!
Поздравляю вас с наступающим светлым праздником Пасхи!
Счастья Вам, крепкого здоровья, процветания и мира нашему любимому городу!
Рейтинг комментария:00