На ўчастку «Добраўпарадкаванне» УП «Жылцепласэрвіс» вырошчваюць гарадскія кветкі

IMG_1666 (копия) 2З надыходам першых цёплых дзён актывізавалася работа брыгады зялёнага будаўніцтва ўчастка «Добраўпарадкаванне» УП «Жылцепласэрвіс» КГ. У першую чаргу прыводзяцца ў парадак існуючыя кветнікі. А паралельна, вядома, ідзе і работа на бліжэйшую перспектыву. Звязана яна з пасадкай і вырошчваннем расады кветак.

У цяпліцы будучыя гарадскія кветкі растуць пад наглядам Святланы Бяляўскай. У яе руках пабывае абсалютна кожная кветка.

— У цяперашні час у латках падрастаюць і набіраюцца сілы больш за 4 тысячы адзінак цынерарыі, больш за 2 тысячы — сальвіі, амаль 4 тысячы — агератума, а таксама каля тысячы адзінак петуніі, гацаніі, бягоніі, — расказвае Святлана. — Насенне ў асноўным было сабрана на сваіх клумбах, а таксама закуплена прадпрыемствам для ўпрыгожвання гарадскіх вуліц. Будзем высаджваць таксама нізкарослыя вяргіні, гваздзікі і іншыя кветкі.

У цяпліцы, дзе працуе Святлана, горача, душна. Кветкам падабаецца такі клімат, а вось чалавеку доўга знаходзіцца тут цяжкавата. Таму, выйшаўшы на вуліцу, найперш міжволі думаю пра тое, як балюча і крыўдна чалавеку, які  выгадуе ўсе гэтыя кветкі, а яны пасля пасадкі  пачынаюць знікаць з гарадскіх кветнікаў…

Алена  ІВАНОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *