У ААТ “Ражджэственскае-агра” завяршаецца сяўба

А-1 (копия)Красавік задае земляробам хуткі тэмп палявых работ. Аграрыі Пухавіччыны з ім спраўляюцца: штодзень яны засяваюць сотні гектараў.

Яравы клін збожжавых і зернебабовых культур у ААТ “Ражджэственскае-агра” сёлета складае 650 гектараў. Працэнт засеяных плошчаў у гаспадарцы набліжаецца да сотні. На працягу двух-трох дзён сяўба ў гаспадарцы будзе цалкам завершана.

— Сеяць яравыя культуры мы пачалі напрыканцы сакавіка. Сутыкнуліся з некаторымі складанасцямі пры падрыхтоўцы глебы, таму што на палях было шмат вільгаці.  Аднак мы ўкладваемся ў аргатэхнічныя тэр-міны і плануем своечасова завяршыць сяўбу, — расказвае галоўны аграном Ганна Фінская. — Думаю, гэта ў нас атрымаецца, таму што сабраўся добры калектыў.  Усе механізатары перажываюць за вынікі. Вельмі стараецца малады кіраўнік Уладзіслаў Рымашэўскі.А-2

Сяўбу ў гаспадарцы шмат гадоў  праводзіць Сяргей Бункевіч. Яго галоўны аграном ахарактарызавала як працалюбівага, стараннага і адданага выбранай справе чалавека. Сяргей Іванавіч заўсёды першым  ідзе на працу  і апошнім вяртаецца на мехдвор. Такія адносіны адбіваюцца на выніках:  штогод Сяргей Бункевіч  у ліку перадавікоў раёна. На раніцу пятніцы на яго рахунку было 411 гектараў.

— За дзень я ў сярэднім засяваю 40 гектараў. Насенне мне аператыўна падвозіць малады вадзіцель Аляксандр Котаў, для якога гэта першая пасяўная кампанія, — гаворыць Сяргей Бункевіч. — Хутка дасею ячмень. На чарзе — кармавыя культуры.

Вытворчасць кармоў  — важная задача для сельгас-прадпрыемства. Турынскім земляробам у бліжэйшы час трэба пасеяць 500 гектараў кукурузы, 251 гектар адна-гадовых траў.  Таксама неабходна правесці перазалужэнне пашаў на 250 гектарах і падсеяць шматгадовыя травы на плошчы 350 гектараў. Апошнім відам работ зараз займаюцца   Барыс Саўчык і Юрый Гусак.

Работа ў гаспадарцы наладжана на ўсіх узроўнях. Перад пачаткам сяўбы ў гаспадарцы праводзіліся розныя віды работ. Падрыхтоўкай глебы займаліся  маладыя механізатары Максім Вераскоўскі і Сяргей Ніпарко. Зараз яны працягваюць шчыраваць на палетках: рыхтуюць землі пад сяўбу кукурузы. Мінеральныя і арганічныя ўдабрэнні ўносілі Дзмітрый Бірукоў, Пётр Данчанка, Барыс Саўчык, Віктар Шылец, Дзмітрый Бялкоў.

Паляводы Уладзімір Малішэўскі і Валерый Шайкоў вядуць пратручванне насення.

Гарачы сезон наступіў не толькі для меха-нізатараў, але і для ўсяго калектыву гаспадаркі.  Дыспетчар Марыя Урбановіч, напрыклад,  выпісвае пуцявыя лісты земляробам, штодзень падводзіць  працоўныя  вынікі, налічвае заробак і вывешвае інфармацыю на стэндзе. Механізатары з цікавасцю сочаць за сваімі вынікамі і стараюцца  працаваць лепш.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *