У Мар’інагорскай гімназіі прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Вераніка Цюшэўская, Ксенія Юшкевіч, Багдан Цэхановіч, Дар'я Лозка - самыя малодшыя канкурсанты.

Вераніка Цюшэўская, Ксенія Юшкевіч, Багдан Цэхановіч, Дар’я Лозка — самыя малодшыя канкурсанты.

Такі настрой усім прысутным задала з самага пачатку вядучая раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаўЖывая класіка”. І словы яе спраўдзіліся, таму што эмоцыі ў зале Марінагорскай гімназіі сапраўды панавалі казачныя. Дарослыя (настаўнікігосці, члены журы, сярод якіх былі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Рунцэвіч і Аляксей Шаўцоў) з настальгіяй успомнілі сваё дзяцінства, калі конкурсы чытальнікаў былі справай будзённай, традыцыйнай. А вось многія сённяшнія вучні ўпершыню спрабавалі сябе ў якасці тых, хто чытае любімыя творы не проста на адзнаку ля дошкі ў кабінеце, а на сцэне, перад журы. Таму не дзіва, што падчас конкурсу  склалася асаблівая атмасфера: хваляванне, жаданне параўнаць сябе з іншымі чытальнікамі, проста атрымаць асалоду ад чытання прыгожых вершаваных і празаічных радкоў вядомых паэтаў і пісьменнікаўгэтыя эмоцыі перажыў кожны з 35 удзельнікаў конкурсу, які праводзіцца ў Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да святкавання  500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Даючы старт конкурсу ў Міжнародны дзень роднай мовы ў лютым бягучага года, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што няма лепшай формы выхавання, чым тая, калі дзіця чытае кнігу. Яна падмурак для таго, каб дзеці раслі адукаванымі і выхаванымі, каб яны не толькі праз школьны падручнік, але і праз жывое слова ўсведамлялі сваю радзіму. Невыпадковы таму і дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!»

Абавязак дарослых (і асабліва настаўнікаў) — прывіваць дзецям любоў да кнігі, дапамагаць арыентавацца ў інфармацыйным асяроддзі. Дзяцей абавязкова трэба вучыць роднаму слову, паказваць, як прыгожа і мілагучна яно гучыць.

Было прыемна, скажу шчыра, слухаць вучняў, якія выступілі ў чатырох узроставых катэгорыях. Школьнікі паказалі і даказалі, што добра ведаюць мову, разумеюць яе, любяць. Многія выбралі для чытання вершы пра Францішка Скарыну, творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі, Алеся Дудара, Максіма Танка, Ніла Гілевіча. Мы чулі і вершы, і байкі, і цэлыя літаратурныя кампазіцыі. Уразіла тое, што не палохаў юных чытальнікаў і памер выбраных твораў.

Разам з выканаўцамі кожны радаваўся, смуткаваў, перажываў, ганарыўся і адчуваў моц і прыгажосць беларускай гаворкі, асалоду ад таго, як упэўнена гучыць са сцэны роднае беларускае слова.

Альжбета-Альдона Баганік.

Альжбета-Альдона Баганік.

Падлічыўшы балы, журы назвала пераможцаў — найбольш артыстычных дзяцей. Першымі сталі Багдан Цэхановіч (сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка), Лізавета Смаляк  (Ананіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа), Вікторыя Пунжаль (сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка), Арцём Ламаха (СШ №1 п. Дружны), Альжбета-Альдона Баганік (сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка), якая, дарэчы, адзіная, хто выбраў для чытання ўрывак з прозы (Васіль Быкаў, аповесць “Незагойная рана”). Чытанне Альжбеты-Альдоны было ўдумлімым і эмацыянальным, таму не дзіва, што многія ў зале ледзь стрымалі слёзы.

Кожны юны чытальнік атрымаў дыплом удзельніка ці пераможцы раённага конкурсу. Заняўшыя ж першыя месцы ў кожнай узроставай групе школьнікі прымуць удзел у абласным  этапе, які адбудзецца ў маі. Яго пераможцы выйдуць на сцэну рэспубліканскага этапу конкурсу, што пройдзе ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *