ААТ “Машхарчпрад” завяршае пасадку бульбы для сваёй  вытворчасці.

 Аляксандр Радкевіч і Уладзімір Грышук.

Аляксандр Радкевіч і Уладзімір Грышук.

 “Другі хлеб” прадпрыемства вырошчвае на 600 гектарах. Ранняя вясна дазволіла механізатарам пачаць працу раней, чым у мінулым годзе, аднак  працяглыя красавіцкія дажджы ўнеслі значныя карэктывы ў земляробчыя планы.

  Надвор’е на працягу двух тыдняў  не дазваляла нам  праводзіць палявыя работы, — гаворыць першы намеснік дырэктара Дзмітрый Лімараў. — Ападкі ў сярэдзіне красавіка сур’езна паў-плывалі на  тэмпы работы. Мы не маглі праводзіць пасадку бульбы, таму што на палях было вельмі вільготна. Днямі прыйшлося па-новаму апрацоўваць глебу, гэта пацягнула за сабой  лішнія выдаткі.

На адведзеных гектарах прад-прыемства садзіць не толькі гатункі  айчыннай селекцыі (“брыз” і “журавінка”), але і галандскі  “сантэ”, і нямецкі “джэлі”. У гэтым годзе ўпершыню пасадзілі нямецкі гатунак  “каралева Ганна”, які славіцца высокай ураджайна-сцю і ўстойлівасцю да многіх раслінных захворванняў.  Таксама ў Польшчы  закупілі чыпсавая гатункі бульбы для вытворчасці спецыялізаванай лінейкі чыпсаў “Міра”.

Віктар Емельяненка.

Віктар Емельяненка.

Дружнай камандай на палетках шчыруюць усе земляробы ААТ “Машхарчпрад”.  На трактарах з бульбасаджалкамі працуюць вопытныя механізатары Уладзімір Грышук, Віктар Емяльяненка і Мікалай Данчанка. Ім дапамагаюць памочнікі Андрэй Вярэніч, Аляксандр Радкевіч і Вадзім Вярэніч. Насенную бульбу з бульбасховішча ў Дукоры прывозяць вадзіцелі Аляксей Максімовіч, Леанід Арэшчанка  і Аляксей  Лабода. На ўнясенні мінеральных удабрэнняў ужо пяць гадоў задзейнічаны Міхаіл Грышук. На падрыхтоўцы глебы працуюць Юрый Валовік і Віктар Аксенцій, на культывацыі — Валянцін Радкевіч. Андрэй Лукашонак займаецца фарміраваннем грэбняў.

Аляксей Максімовіч.

Аляксей Максімовіч.

 

 

 

 

— Мы стараемся сканцэнтраваць усю тэхніку на адным полі:  такі падыход дазваляе працаваць аператыўна і максімальна якасна, — працягвае Дзмітрый Лімараў. — Дробныя паломкі тэхнікі, ад якіх, на жаль, ніхто не застрахаваны, хутка выпраўляем.

— Я праводжу свой чацвёрты сельскагаспадарчы сезон. З Аляксандрам Радкевічам мінулым летам на ўборцы бульбы таксама працавалі ў адным экіпажы. Ён добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, — расказвае Уладзімір Грышук. — У полі мы працуем з 7 гадзін раніцы і да вечара. Сюды нам прывозяць абеды і падвячоркі.

 Абавязковы агратэхнічны прыём, які выконваюць спецыялісты прадпрыемства, — севазварот. Сёлета бульбу садзяць  каля вёскі Скобраўка. Наступны раз “другі хлеб” на гэтым полі зноў будуць садзіць толькі праз чатыры гады.

Земляробы спадзяюцца,  што надвор’е будзе спрыяць добраму ўраджаю.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *