Анастасію Карпенка ўвесь дзень акружаюць дзіцячы смех і шчырыя ўсмешкі.

IMG_4034 (копия) 2Анастасію Карпенка, кіраўніка  фізічнага  выхавання  Зазерскага  яслісада, увесь  дзень акружаюць дзіцячы смех і  шчырыя  ўсмешкіНа  працы  яна  добры  і  спагадлівы  педагог,  дома — любімая маці для двух сыноў.

З дзецьмі Анастасія Карпенка працуе ўжо шмат часу.  Раней жыла ў сталіцы, дзе таксама працавала ў дзіцячым садку. Пасля сям’я пераехала ў Зазер’е. Жанчына ўладкавалася ў Зазерскі яслі-сад і працуе там ужо шосты год.

— У гісторыі нашай установы быў перыяд, калі не хапала прафесійных кадраў. Анастасія  Аляксандраўна вельмі своечасова прыйшла да нас і адразу  прыжылася ў  дружным калектыве. Мы пастаянна ладзім розныя святы і мерапрыемствы, ніводнае не абыходзіцца без нашага кіраўніка фізічнага выхавання.  Снягурка, Чырвоны Капялюшык, Каралева Восень…  Анастасія  Карпенка спраўляецца з любой роляй,  — гаворыць загадчыца Зазерскага яслі-сада Святлана Гайдарэнка.  — Галоўнае, што Анастасія Аляксандраўна  —  добры і адкрыты чалавек, побач з ёй заўсёды ўтульна.  За гэтыя якасці, а таксама за талент і незвычайны падыход да работы, яе вельмі любяць дзеці.  Яна ўмее заахвоціць  дашкалят, для многіх заняткі фізічнай культурай — самыя любімыя.

Анастасія Карпенка — кіраўнік танцавальнага  і аздараўленчага гурткоў.  Да здаровага ладу жыцця яна далучае і бацькоў сваіх выхаванцаў: часта арганізоўвае для іх  сумесныя Дні здароўя і  розныя святы.

— Дзеці ў такім узросце вельмі актыўныя, яны любяць рухомыя гульні і спаборніцтвы. Усім падабаюцца  эстафеты, бо  камандны дух заўсёды аб’ядноўвае, — расказвае  Анастасія Карпенка. — Вясной і летам заняткі па фізічным выхаванні звычайна  праводзім на вуліцы. У іншую пару, ці калі не дазваляе надвор’е, займаемся ў зале. Для заняткаў у нас ёсць неабходны інвентар.

Побач са сваімі выхаванцамі Анастасія Аляксандраўна сама нібы ператвараецца ў дзяўчынку, якой яны давяраюць. Яна ўмее аб’яднаць дзяцей і знайсці падыход да кожнага. Колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі на заняткі, для яе не мае прынцыповага значэння. Зацікавіць можна любога, — упэўнена субяседніца.  

— Любоў да дзяцей  павінна быць у кожнага выхавацеля, інакш не варта ісці ў гэтую прафесію. Мне падабаецца сябраваць з дзецьмі, кожны дзень абменьвацца станоўчымі эмоцыямі, — гаворыць Анастасія Карпенка. — А яшчэ дзеці заўсёды адчуваюць настрой дарослых. На заняткі да сваіх выхаванцаў я абавязкова іду са шчырай усмешкай, якая адлюстроўвае маю ўнутраную гармонію. Хіба можа быць інакш? 

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *