Канікулы  спыніла  вайна…

лагерь 2У першыя дні вайны ўсіх людзей у велізарным Савецкім Саюзе абяднала адно агульнае адчуванне бяды, якая раптоўна ўварвалася ў жыццё літаральна кожнага чалавека. І адразу звыклыя паўсядзённыя справы сталі другараднымі. Зявіліся новыя клопаты. Адна з праблем, якая паўстала  ў рэспублікахшто апынуліся на пярэднім краі наступлення нямецкіх войск, — што рабіць з дзецьмі, якія ў гэты час адпачывалі  ў загарадных  піянерскіх  лагерахзнаходзіліся ў іншых дзіцячых і медыцынскіх  установах без бацькоўАле наступленне нямецкіх войск адбылося настолькі хутка, што многія з дзяцей цэнтралізаванай дапамогі не дачакаліся і  выратаваліся толькі дзякуючы рашучым дзеянням педагогаў, выхавальнікаў, піянерскіх важатых, медыцынскіх работнікаўякія літаральна ўставалі на шляху аўтамашын і чыгуначных саставаў і прасілі забраць дзяцей. Так было і ў Тальцы.

У даваенны  час,  як і  цяпер,  многія  гарадскія хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю ехалі адпачываць у загарадныя лагеры.

Адзін з рэспубліканскіх піянерскіх лагераў знаходзіўся ў вёсцы Талька. У 1941 годзе якраз  з 21 чэрвеня пачыналася змена, актыўна заязджалі дзеці.  У кнізе Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі” ёсць успаміны Давіда Гольдберга, які сустрэў вайну ў талькаўскім лагеры.  Ён расказвае, што менавіта на 22 чэрвеня планавалася ўрачыстае адкрыццё змены. Чакалі ў госці  ваенных і раніцай адправіліся ў лес за кветкамі. Выпусцілі святочную насценную газету,  упрыгожылі ўваходную арку. Месца было цудоўнае, надвор’е выдатнае. Адметным было тое, што ўсю раніцу чуўся гул самалётаў. Але нікога гэта не насцярожвала.  Раптоўна  ўсіх сабралі на лінейку і абвясцілі, што пачалася вайна. Давід Гольдберг успамінае, што  хлопчыкі гэтую вестку ўспрынялі спакойна, бо большасць з іх былі ўпэўнены, што Чырвоная Армія непераможная — так казалі ў школе. А вось дзяўчынкі спалохаліся і пачалі плакаць. Тым, хто быў старэйшы,  даручылі хадзіць па атрадах і супакойваць напалоханых дзяцей, асабліва маленькіх. Вечарам   хлопцам,  якім ужо было чатырнаццаць-пятнаццаць гадоў, выдалі дробнакаліберныя вінтоўкі: у лагеры іх было чатыры. Па тры чалавекі  падлеткі стаялі і ахоўвалі лагер.

А ў лагер працягвалі прыязджаць людзі.  Напрыклад, 22 чэрвеня з Бабруйска прывёз  бацька ў Тальку Абрама Карцэра.  У сваіх успамінах, якія можна знайсці ў  сетцы Інтэрнэт, ён напісаў, што  ў самой Тальцы ўсіх сустракалі важатыя. Па дарозе ў лагер яны  распавядалі пра тое, што на  досвітку бамбілі Мінск, і  дзяцей лепш пакінуць  у  лагеры.  Многія  бацькі  так  і  па-ступілі, упэўненыя ў тым, што дзеці  будуць у бяспецы. Па ўспамінах Абрама Карцэра, першы  дзень быў напоўнены звычайнай мітуснёй.  А наступнай  раніцай, 23 чэрвеня, з’явіліся першыя бацькі, каб забраць сваіх дзяцей. Афіцыйныя звесткі аб тым, як разгортваліся падзеі, да лагера не даходзілі. Але трывога ўжо адчувалася. З Бабруйска 26 чэрвеня прыйшла машына і забрала дзяцей, якія прыехалі на адпачынак з гэтага горада. Ім абяцалі, што бацькі сустрэнуць на месцы. Але да Бабруйска ўжо падступалі акупанты, многія дзеці, у тым ліку і Абрам Карцэр, сваіх родных не знайшлі. Далей кожны ратаваўся, як мог.

А ў лагеры ўсе зразумелі, што хуткай  перамогі не будзе, і  дзяцей трэба ратаваць. Аб гэтым успамінаў Аляксандр  Корсак, які   21 чэрвеня прыехаў у лагер  працаваць настаўнікам фізічнага выхавання. Аляксандр Якаўлевіч расказваў, што з Мінска выслалі цягнік, да лагера ён не даехаў:  разбамбілі па дарозе. Праз Тальку ішлі саставы якраз на ўсход, але на невялікай станцыі яны не спыняліся.

Што было рабіць маладзенькім дзяўчатам-важатым і хлопцу, які толькі скончыў школу? На іх плечы лягла велізарная адказнасць — выратаваць дзяцей.  Вырашылі ісці на станцыю. Сядзелі там доўга. Як развіваліся  падзеі, звязаныя з выратаваннем  дзяцей,   ва   ўспамінах  розных  людзей апісваецца па-рознаму. Адны расказваюць пра тое, што начальніку станцыі паступіла тэлефанаграма, што міма пройдзе апошні эшалон з Мінска. Другія расказваюць, што састаў гэты заўважылі дзеці. Гэта, магчыма, не так ужо і важна. Значэнне мае тое, што дзяцей змаглі вывезці сапраўды на апошнім цягніку, які і складаўся ўсяго з трох вагонаў і трох платформ. У вагонах былі параненыя, а на платформах падабраныя па дарозе людзі. 

Пабачыўшы састаў, усе сталі на рэйкі.  Спачатку махалі рукамі,  потым знялі гальштукі… І махалі чырвонымі гальштукамі, каб спыніць цягнік. Машыніст убачыў  дзяцей і стаў паказваць рукамі, што спыніць цягнік ён не можа. Потым збавіў  ход  і  закрычаў, каб  кідалі дзяцей на платформы. Дарослыя, якія там знаходзіліся, сталі працягваць рукі,  каб падхапіць дзяцей. Тое ж рабілі і параненыя. Як сведчыць кніга “Памяць”, у лічаныя хвіліны на платформы і ў вагоны былі падняты 350 хлопчыкаў і дзяўчынак. 

Лагер “Талька” быў эвакуіраваны ў горад Кузнецк  Пензенскай вобласці. Дзяцей размеркавалі па некалькіх дзіцячых дамах. Многія з іх так болей ніколі і  не пабачылі сваіх родных. Некаторых з іх блізкія людзі, магчыма,  шукаюць і да гэтага часу.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *