У Беларусі стартаваў конкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай».

12_den_vyshivanki_zam_tutby_phsl_02072016 (копия) 3У Беларусі стартаваў конкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай», абвешчаны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён з’яўляецца часткай рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь — крыніца натхнення», мэта якога — вывучэнне беларускай нацыянальнай культуры, захаванне спрадвечных народных традыцый, папулярызацыя культурнай спадчыны беларускага народа, фарміраванне духоўнага вобліка маладога пакалення.

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца прадстаўнікі вучнёўскай, студэнцкай, працоўнай,  спартыўнай, творчай, навуковай моладзі, лідары маладзёжных аб’яднанняў. Конкурсныя працы могуць быць прадстаўлены ў двух катэгорыях: сэлфі і традыцыйнае фота. У сваю чаргу катэгорыі падраздзяляюцца на намінацыі: «Фота дзяцей ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Дзяўчыны ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы». Афіцыйнае ўзнагароджванне пераможцаў, якія занялі прызавыя месцы і атрымалі гран-пры ў намінацыях, плануецца падчас агульнарэспубліканскай акцыі «Дзень вышыванкі», правядзенне якой запланавана на 2 ліпеня ў Мінску.

Больш падрабязную інфармацыю аб праекце можна даведацца на сайце «Моладзь Беларусі» (brsm.by).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *