На палі выехалі  першыя камбайны.

На гэтым тыдні некаторыя гаспадаркі прыступілі да ўборкі азімай свірэпіцы на зерне. Першыя камбайны выехалі на палі ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Зазерка”, ААТ “Голацк”, ААТ “Ражджэственскае-агра” і ПСУ “Рудзен-скае”.

Хлебаробы ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” ужо справіліся з пастаўленай задачай. Запланаваныя 10 гектараў яны ўбралі за дзень і намалацілі 12,5 тоны зерня. На палетках  шчыраваў Аляксандр Сіняўскі, які распачаў свой дзясяты працоўны сезон.

Аляксандр Сіняўскі.

Аляксандр Сіняўскі.

— Справіліся мы хутка, тэхніка і надвор’е не падвялі: якраз паспелі ўбраць свірэпіцу  напярэдадні дажджу, — расказаў  Аляксандр Вячаслававіч.

Цяпер Аляксандр Сіняўскі  дапамагае на сваім камбайне ўбіраць гэтую культуру суседняй гаспадарцы са Старадарожскага раёна. Яшчэ адзін механізатар з райаграсэрвісу — Аляксей Яловы — працуе ў ААТ “Ражджэственскае-агра”.

— Усяго мінулай восенню мы пасеялі 69 гектараў  азімай свірэпіцы. 59 гектараў раней убралі на зялёны корм, астатнія пакінулі на зерне. Гэтую багатую бялком культуру вырошчваем штогод, бо яна — добрая падкормка для жывёлы,  значна разбаўляе яе рацыён пасля зімы, — расказвае галоўны аграном Дзяніс Адзярыха. — Хутка нашы камбайны зноў накіруюцца на палеткі:  спее  азімы рапс. Яго мы пасеялі на 404 гектарах.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *