У Мікалая Ляпешкі лепшы у раёне вынік на касьбе .

Т-1Імя Мікалая Ляпешка з ААТ “Агра-Абярэг”  даволі часта гучыць сярод  імёнаў  лепшых працаўнікоў раёна. Малады чалавек неаднаразова быў у ліку лепшых сейбітаў. Сёлета Мікалай Мікалаевіч вызначыўся на корманарыхтоўцы: ён скасіў 1193 гектары.  Гэта лепшы вынік у раёне.

У гаспадарцы механізатар працуе 9 гадоў, на касьбе задзейнічаны трэці сезон. Маладога перадавіка старэйшыя калегі характарызуюць як стараннага і адказнага работніка, які не толькі ведае, але і любіць сваю справу.

Дзякуючы намаганням Мікалая Ляпешкі і астатняй каманды гаспадаркі,  ААТ “Агра-Абярэг” першым укосам нарыхтавала 8000 тон зялёнай масы. Хутка травы падрастуць, і  на рахунку Мікалая Мікалаевіча будуць новыя гектары.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *