Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі з’явіліся ў Дружным і Свіслачы

IMG_3100 (копия)Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі — абавязковы атрыбут любога жылога мікрараёна. Цяжка, згадзіцеся, уявіць сабе двор шматпавярховага дома без традыцыйных пясочніц, горак, арэляў. Гуляючы на пляцоўцы, дзіця развіваецца, вучыцца будаваць узаемаадносіны з аднагодкамі. Таму пераацаніць неабходнасць якасна абсталяванай дзіцячай пляцоўкі немагчыма. А ацаніць якасць можна.  Напрыклад, па запатрабаванасці  пляцоўкі. Тая, якую вы бачыце на здымках, была ўсталявана нядаўна ў гарадскім пасёлку Свіслач і, мне здаецца, прыйшлася і да месца, і даспадобы дзецям.

— Сельскі выканкам сёлета выдзеліў на ўладкаванне дзіцячых пляцовак 18 тысяч рублёў, — расказвае старшыня Свіслацкага сельвыканкама Валянціна Комлік. — Камунальным прадпрыемствам абсталяванне было закуплена і ўстаноўлена ў Свіслачы і Дружным. IMG_3105 (копия)

Наведвальнікаў чакаць доўга не давялося. Дзецям відавочна падабаецца праводзіць час на новых пляцоўках. У Свіслачы гульнявы комплекс можна лічыць рознаўзроставым. У Дружным жа ён больш цікавы дзецям дашкольнага ўзросту.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *