Гаспадаркі раёна завяршаюць здачу збожжа ў лік дзяржзаказу.

заказ2Падчас жніва сельгасарганізацыям важна не толькі папоўніць свае засекі збожжам новага ўраджаю, але ў першую чаргу выканаць дзяржзаказ. Сёлета гаспадаркі раёна здаюць дзяржаве азімую пшаніцу і жытаНа  ААТ  “Мінскі  камбінат  хлебапрадуктаўнеабходна рэалізаваць 4 тысячы тон азімай пшаніцы і 2 тысячы 600 тон азімага жытаЯшчэ 3 тысячы тон  пшаніцы з палёў Пухавіччыны адправіцца на ААТМаладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў”.

Большасць гаспадарак ужо цалкам разлічыліся з дзяржавай. Гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, “Голацк”, “Шацк”, “Вецярэвічы”, “Аграсімвал”, “Суцінскі”, ПСУ “Рудзенскае”, сельгасфі-ліял “Светлая ніва”, СУП “Дукора-Агра”. Найбольшы план па здачы збожжа быў даведзены  земляробам ААТ “Агра-Абярэг”: 1000 тон пшаніцы і 600 тон жыта. Таксама больш за тысячу тон  збожжа ў дзяржаўныя засекі  адправілі  хлебаробы ААТ “Голацк” і СУП “Дукора-Агра”.

У пачатку наступнага тыдня астатнія сельгасарганізацыі таксама завершаць выкананне дзяржзаказу. Усяго па раёне на раніцу пятніцы план рэалізацыі азімай пшаніцы і жыта на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў склаў 95 і 90 працэнтаў адпаведна. На Маладзечанскім камбінаце хлебапрадуктаў  план дзяржзаказу выкананы на 84 працэнты.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *