Перадавікі атрымалі ўзнагароды.

У час уборачнай кампаніі ў спісе перадавікоў штодзень  зяўляліся новыя імёны. Напрыканцы мінулага тыдня ўзнагароды і грашовыя прэміі ад райвыканкама знайшлі сваіх уладальнікаў

Голацкія перадавікі: Аляксандр Расолька, Яўген Кубры, Васіль Ваўчок, Ігар Тарасевіч, Віктар Грдзіенка, Сяргей Стулянкоў.

Голацкія перадавікі: Аляксандр Расолька, Яўген Кубры, Васіль Ваўчок, Ігар Тарасевіч, Віктар Гардзіенка, Сяргей Стулянкоў.

 

Рупліўцаў жніва віншавалі ў ААТ “Голацк”. Сюды першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Тупека, начальнік аддзела  ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі  райвыканкама Кацярына Касмольская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч завіталі ўжо не першы раз. Былыя экіпажы-тысячнікі ў складзе старшых камбайнераў  Віктара Гардзіенкі, Аляксандра Расолькі, Мікалая Тарасевіча і камбайнераў  Сяргея Стулянкова, Яўгена Кубры і Ігара Тарасевіча ўжо па праву называюцца двухтысячнікамі. За пераадоленую мяжу па намалоце яны атрымалі чарговыя ўзнагароды ад  райвыканкама і раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Старшы камбайнер СУП "Дукора-Агра" Віктар Мялаў.

Старшы камбайнер СУП «Дукора-Агра» Віктар Мялаў.

Да ліку тысячнікаў далучыўся таксама старшы камбайнер гаспадаркі Васіль Ваўчок.

Вадзіцель ААТ "Зазерка" Міхаіл Навіцкі.

Вадзіцель ААТ «Зазерка» Міхаіл Навіцкі.

ААТ “Голацк” —  адзін з лідараў у раёне па ўраджайнасці і намалоце збожжа. Прадстаўнікі райвыканкама падзякавалі ўсім хлебаробам гаспадаркі за ўклад у агульны каравай. Старшыня прафсаюзнага камітэта сельгасарганізацыі Зоя Кікаць ад шчодрай голацкай нівы ўручыла  гасцям каравай. Песні ў выкананні ўдзельнікаў народнага  калектыву “Рэчанька” Голацкага СДК зрабілі цырымонію ўшанавання перадавікоў яркай і яшчэ больш радаснай.

Традыцыйна ў раённым спаборніцтве на жніве высокіх вынікаў дасягаюць хлебаробы  ААТ  “Зазерка”. Старшыя камбайнеры Віктар Варановіч і Іон Панфіл штогод у ліку тысячнікаў. Выдатна папрацавалі на ўборачнай і вадзіцелі: адразу два прадстаўніка гаспадаркі — Міхаіл Навіцкі і Аляксандр Холад — перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа.

Экіпаж ЭБ "Зазер'е": старшы камбайнер Сяргей Карэлы і камбайнер Антон Лашнец.

Экіпаж ЭБ «Зазер’е»: старшы камбайнер Сяргей Карэлы і камбайнер Антон Лашнец.

Першымі тысячнікамі ў ЭБ “Зазер’е” сталі старшыя камбайнеры Уладзімір Сарнацкі,  Сяргей Карэлы і камбайнеры Віктар Загарэльскі і Антон Лашнец. Сяргей Карэлы і Антон Лашнец у адным экіпажы працуюць другі сезон. Сяргей  Уладзіміравіч на хлебнай ніве, як кажуць, з дзяцінства: любіць зямлю навучыў бацька, які браў сына на палеткі. Такая ж  гісторыя  і ў Антона Лашняца. Для камбайнера гэта дзявятае жніво.

Механізатараў віталі ўдзельнікі народнага калектыву "Рэчанька" Голацкага СДК.

Механізатараў віталі ўдзельнікі народнага калектыву «Рэчанька» Голацкага СДК.

Прыемная нагода спыніцца на некалькі хвілін і атрымаць віншаванні за працоўныя поспехі была ў хлебаробаў СУП “Дукора-Агра”. Старшыя камбайнеры Віктар Мялаў, Сяргей Абразоўскі і камбайнер Сяргей Буляткін не першы год становяцца тысячнікамі. Сёлета збожжавыя культуры шчодра аддзячылі дукорскім хлебаробам за іх плённую  працу: сярэдняя ўраджайнасць склала каля 50 цэнтнераў з гектара.   

Сёння ў большасці гаспадарак уборачная кампанія завершана. Але передавікам пакуль не да адпачынку: яны займаюцца іншымі відамі работ. Жнівень, нягледзячы на надвор’е, застаецца для земляробаў гарачым месяцам.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *