Першы  медаль еўрапейскага ўзроўню ў Антаніны Кучынскай.

IMG_385911Першы медаль еўрапейскага ўзроўню зявіўся нядаўна ў скарбонцы дзесяцігадовай Антаніны Кучынскай, якая выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы па шашках 100. Але ў цэлым колькасці медалёў, заваяваных на спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, у гэтай сонечнай рыжавалосай дзяўчынкі ўжо не злічыцьЯна, ва ўсякім разе, не можа назваць дакладна іх колькасць. Асабліва цяпер, калі трымае ў руках кубак і медаль еўрапейскага ўзроўню. 

Трэба сказаць, што гэтая бронза практычна роўная золату, бо ўсе шашысткі, што аказаліся на п’едэстале, набралі абсалютна аднолькавую колькасць ачкоў па выніках праведзеных матчаў. Але па дадатковых паказчыках расіянкі крыху апярэдзілі нашу зямлячку. 

— Бронзавы медаль на самай справе дарагога варты, — сцвярджае і трэнер Тоні Марына Навіцкая. — Для дзесяцігадовага дзіцяці п’едэстал чэмпіянату Еўропы — сур’ёзнае дасягненне.  Больш за тое, і для мяне як трэнера такая ўзнагарода — першая. Так што Тоняй я магу ганарыцца. Зрэшты, і іншыя мае выхаванцы выступілі добра, нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю (у чэмпіянаце прынялі ўдзел 230 наймацнейшых шашыстаў з 11 краін). На 7-м месцы аказаўся пухаўчанін Захар Шыбакоў і на 11-м — Валерый Разаеў. Напэўна, нам родныя сцены дапамаглі, бо спаборніцтвы праходзілі на маёй радзіме — у Віцебску. 

Тоня пакуль, напэўна, не можа дакладна сказаць, чаму шашкі замянілі ёй цацкі. Пра гэта скажуць бацькі, якія вырашылі, што шашкі больш карысныя за лялькі, бо спрыяюць развіццю лагічнага мыслення, матэматычных здольнасцяў. Так Тоня і апынулася за шахматнай дошкай. Спачатку  дома (гуляла з бацькамі, дзядулем), потым у школьным гуртку, і крыху пазней — у Марыны Навіцкай, якая ўмее выхоўваць чэмпіёнаў. 

— Тоня, безумоўна, адоранае дзіця, — кажа Марына Пятроўна. — Але яе прыродны талент нічога б не каштаваў, калі б не яе недзіцячыя працавітасць і стараннасць. Яна выконвае ўсе заданні, колькі б ёй ні задалі. Акрамя таго, уплывае і актыўны ўдзел у лёсе дзяўчынкі яе бацькоў. 

— А я люблю шашкі, таму што люблю спаборнічаць і падарожнічаць, — кажа Тоня, не выпускаючы з рук сваю галоўную ўзнагароду. — У мяне з’явілася шмат новых сяброў. Я перапісваюся з сяброўкамі з Польшчы, Эстоніі і іншых краін. Мяне, канешне, цікавяць самі шашкі. Яны прымушаюць думаць, а перамога прыносіць задавальненне. Дзядулю цяпер лёгка магу абыграць, хоць ён і дарослы. 

У бліжэйшы час Тонінымі супернікамі стануць значна больш майстравітыя шашысты. Гэта здарыцца на чэмпіянаце свету ў сонечнай Балгарыі. Там  ужо чакаюць нашу сонечную дзяўчынку!

Алена   ШАНТЫКА.

Першы  медаль еўрапейскага ўзроўню ў Антаніны Кучынскай.: 1 комментарий

  • 28.08.2017 в 21:28
    Permalink

    Умница, замечательная девочка, больших ей успехов в будущем!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий для Ирена Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *