Рамонт школы робіцца сваімі сіламі.

 

Тэхнічныя работнікі школы: Надзея Булка, Святлана Хасанава, Святлана Федарынчык, Алеся Пракапчук, Жанна Стасенка, Надзея Дубравец, Галіна Капская.

Тэхнічныя работнікі школы: Надзея Булка, Святлана Хасанава, Святлана Федарынчык, Алеся Пракапчук, Жанна Стасенка, Надзея Дубравец, Галіна Капская.

Менавіта такім прынцыпам кіруюцца члены працоўнага калектыву Ананіцкага вучэбнапедагагічнага комплексу дзіцячысад сярэдняя школа, калі размова ідзе пра добраўпарадкаванне тэрыторыі ці рамонт школы.

— Лета ў школах традыцыйна лічыцца часам правядзення работ па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Аднак мы не прывыклі рабіць рамонт школы толькі ўлетку: неабходныя работы па падтрыманні парадку праводзім на працягу ўсяго навучальнага года, не адкладаючы на потым, — расказвае дырэктар Таццяна Кавалёва. — І галоўнае — стараемся заўсёды беражліва ставіцца да зробленага.

Не сакрэт, што любы рамонт патрабуе нямала фінансавых сродкаў. Тым больш, рамонт школы, дзе вучацца дзеці. У Ананіцкую школу, напрыклад,  штодня на заняткі спяшаюцца каля сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Старайсяне старайся, а за год у школе знойдзецца што рамантаваць ды абнаўляць.

Як жа знайсці сродкі для гэтага? Самае лёгкае — пачакаць, пакуль знойдуцца грошы ў бюджэце. А можна і не чакаць — можна паспрабаваць зарабіць іх самім.IMG_3881

— Ужо не першы год наша навучальная ўстанова супрацоўнічае з цэнтрам занятасці насельніцтва, пры дапамозе якога працуе праект “Швейны свет”, які курыруе  настаўніца Алена Харэцкая. Пад яе кіраўніцтвам і з яе дапамогай школьнікі асвойваюць азы шыцця і шыюць бялізну, шторы, якія запатрабаваны і ў нашай школе (асабліва ў дашкольных групах і малодшых класах), і ў бальніцы сястрынскага догляду, і ў іншых школах раёна, — расказвае Таццяна Кавалёва. — Улетку  мы штогод арганізуем працоўны лагер. Дзеці некалькі гадзін у дзень прысвячаюць работам па добраўпарадкаванні школы і школьнай тэрыторыі. Зробленае сваімі рукамі, думаю, і  берагчы хочацца.

Крыніцай пазабюджэтных сродкаў з’яўляецца таксама збор металалому і макулатуры. Гэта для бацькоў і дзяцей даўно стала традыцыяй.

Акрамя гэтага, калектыў школы цесна супрацоўнічае з бацькамі. Арганізаваны і актыўна дзейнічае апякунскі савет, які добра ведае праблемы навучальнай установы.

— Я вельмі ўдзячна бацькам нашых дзетак за неабыякавасць і зацікаўленасць, — гаворыць Таццяна Іванаўна. — Колькі работы зроблена рукамі бацькоў!  У гэтым годзе з іх удзелам мы адрамантавалі дзве групы дзіцячага сада і два класы пачатковай школы. Атрымалася  якасна і прыгожа, як быццам працавалі прафесіяналы. Абноўленыя класы выглядаюць больш сучасна, таму што мы адмовіліся ад  шпалераў: сцены ва ўсіх класах у далейшым будуць атынкаваны і пафарбаваны. А на вокнах паступова з’яўляюцца жалюзі.

За лета вакол школы абнавілі агароджу, адрамантавалі ганак, малыя архітэктурныя формы на дзіцячых пляцоўках. Сваімі сіламі будуюць альтанку для прагулак малодшых школьнікаў.

—  Вялікая ў цэлым работа была зроблена. Я хачу выказаць падзяку членам апякунскага савету і бацькам Наталлі Стасенка, Настассі Шарамет, Сяргею Есіповічу, Святлане Марціновіч, нашаму рабочаму Віктару Сульжыку і кожнаму члену калектыву за ініцыятыву і працу. Гэтыя людзі не лянуюцца, не скардзяцца на недахоп сродкаў, а праяўляюць ініцыятыву і  шукаюць выйсце са становішча. І мы яго звычайна знаходзім, бо вельмі хочацца, каб дзеці навучаліся ў камфортных умовах. А тое, што да гэтай справы мы далучаем і саміх вучняў, мае выхаваўчае значэнне, бо вучні тады добра ведаюць, якіх намаганняў каштуе парадак, і вучацца берагчы зробленае на агульную карысць.

Алена   ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *