Адбылося сімвалічнае адкрыццё арт-аб’екта “Вобраз Мар’і”.

IMG_4072 (копия)Днямі на гарадской плошчы адбылося сімвалічнае адкрыццё арт-аб’екта “Вобраз Мар’і”, які прысвечаны першаму ўпамінанню горада.

— На гэтым месцы (на імправізаваным узгорку) ужо была скульптурная кампазіцыя з вобразам Мар’і, якую гораду падараваў скульптар і наш зямляк Аляксандр Фінскі. Сёлета мы вырашылі зрабіць  тэрыторыю больш прыкметнай, — сказала галоўны ар-хітэктар раёна Таццяна Сілівончык.— За сродкі, заробленыя на гарадскім суботніку, былі набыты будаўнічыя матэрыялы. А будаўніча-мантажныя работы выканалі ў якасці падарунка гораду працаўнікі прыватнага прадпрыемства “Прамтэхсэрвіс” (дырэктар Уладзімір Волін). Добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаліся нашы камунальнікі.9 (копия)

Арт-аб’ект  сапраўды стаў больш прыкметным і інфарматыўным, таму што на камені вы знойдзеце звесткі пра нараджэнне паселішча Мар’іна Горка. Добраўпарадкаванне тэрыторыі працягнецца ў наступным годзе. І дапамога неабыякавых людзей можа спатрэбіцца.

Алена  ІВАНОВА.

Адбылося сімвалічнае адкрыццё арт-аб’екта “Вобраз Мар’і”.: 1 комментарий

  • 26.09.2017 в 16:29
    Permalink

    Может быть деньги, собранные на субботнике и полученные от небезразличных граждан, лучше потратить на пандусы на пешеходных переходах?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий для NN Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *